Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Date

03 сак 2023
Expired!

ІV навукова-практычная канферэнцыя “Беларусь, ты збудавана з беларускіх слоў!”

Запрашаем вучняў VІІI-XІ класаў г.Мінска і Мінскай вобласці прыняць удзел у ІV-й навукова-практычнай канферэнцыі “Беларусь, ты збудавана з беларускіх слоў!”, прымеркаванай да Міжнароднага дня роднай мовы.

Праца канферэнцыі будзе праводзіцца ў дзвюх секцыях: літаратуразнаўчай і краязнаўчай.

2023 год з’яўляецца юбілейным для многіх майстроў мастацкага слова: Канстанцыі Буйло (130 год), Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча (215 год), Максіма Гарэцкага (130 год), Францішка Аляхновіча (140 год), Паўлюка Пранузы (105 год), Янкі Маўра (140 год), Уладзіміра Карызны (85 год), Андрэя Мрыя (130 год), Браніслава Спрынчана (95 год), Анатоля Грачанікава (85 год), Ніны Мацяш (80 год), Сяргея Грахоўскага (110 год), Уладзіслава Сыракомлі (200 год), Эдзі Агняцвет (110 год), Язэпа Драздовіча (135 год), Яўгеніі Янішчыц (75 год), Піліпа Пестрака (120 год), Адама Міцкевіча (225 год), Анатоля Вялюгіна (100 год).

Прапануем у сваіх работах звярнуцца да жыцця і творчасці пісьменнікаў-юбіляраў 2023 года.

У Экспертны Савет запрашаюцца прадстаўнікі акадэмічнай супольнасці, літаратары, краязнаўцы.

Дата правядзення: 3 сакавіка 2023 года.

Месца правядзення: Установа “Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры” (г. Мінск, вул. М. Багдановіча, 13).

Заяўку на ўдзел у канферэнцыі (у фармаце адсканаванага дакумента за подпісам дырэктара і пячаткай установы) і тэкст даклада просім дасылаць да 20 лютага 2023 г. уключна на электронную пошту музея: naadmgbl@gmail.com з пазнакай у тэме пісьма “Заяўка на ўдзел у канферэнцыі”.

Заяўкі будуць разгледжаны Аргкамітэтам канферэнцыі.

Аргкамітэт пакідае за сабой права адхіляць заяўкі, якія не адпавядаюць тэматыцы і патрабаванням да афармлення дакладаў канферэнцыі.

Даведкі па тэл. +375 (17) 363-56-21.

The event is finished.

Close Menu