Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

BelarusianEnglishGermanRussian

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

BelarusianEnglishGermanRussian

Музей-дача Васіля Быкава

У 2014 годзе на літаратурнай карце Беларусі з’явіўся новы музей. Да 90-годдзя з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава была адкрыта экспазіцыя ў будынку дачы пісьменніка.

Яшчэ ў 1993 г. музей атрымаў у дар ад самога Васіля Уладзіміравіча Быкава больш чым 1000 адзінак каштоўных матэрыялаў. У 2012 г. удавой пісьменніка Быкавай Ірынай Міхайлаўнай музею былі перададзены рэчы, якія знаходзіліся на дачы Васіля Уладзіміравіча пры яго жыцці, а таксама некаторыя матэрыялы з кватэры пісьменніка ў г. Мінску (усяго больш, чым 1600 адзінак).

Галоўная адметная рыса музея ў яго максімальнай мемарыяльнасці. Будынак дачы складаецца з наступных памяшканняў:

  • Першы паверх – гасцёўня, кухня, гараж;
  • Другі паверх – балюстрада, кабінет Васіля Уладзіміравіча, пакой Ірыны Міхайлаўны і мансарда.

Характэрнай для дачнага дома 1980-1990-х гг. з’яўляецца абіўка сцен гасцявога пакоя “вагонкай”. Дачы характэрны аскетызм: яна абсталявана сціплай мэбляй, тыповай для 1980-х гадоў: набор мэблі для кухні, пісьмовы стол, тахта, кніжныя паліцы, канапа і інш. Сярод мэблі вылучаецца сталовы гарнітур (абедзенны стол з трох секцый, 12 крэслаў), буфет.

Паслугі і кошты

Адрас: 223015, Мінская вобл., Мінскі р-н, а.г. Ждановічы, вул. 6-я Дачная, 62.

Праезд: ад станцыі метро “Пушкінская” да прыпынку “Рэспубліканскі інтэрнат ветэранаў вайны і працы”:

  • аўтобус № 219 (11:46, 12:51, 14:47, 16:43; субота – нядзеля: 12:51, 16:43)
  • аўтобус № 419 (13:50, 15:22)
  • маршрутка № 1419 (11:05, 13:35, 14:45, 15:35, 16:35)

Музей працуе сезонна з мая па верасень штодня з 12 да 18 гадзін акрамя панядзелка, аўторка і святочных дзён.

Першая серада кожнага месяца – дзень ільготнага наведвання. Льгота (зніжка 50%) распаўсюджваецца на ўваходную плату для індывідуальных наведвальнікаў.

Правядзенне экскурсій толькі па папярэднім запісе. 

Кантактныя тэлефоны:

+375 (17) 363-56-21

+375 (29) 811-21-85

Кантакты ў сацыяльных сетках:

Вконтакте: https://vk.com/club73857926

Facebook: https://www.facebook.com/Музей-дача-Васіля Быкава-102773577804356/?modal=admin_todo_tour

Instagram: https://www.instagram.com/muzeidachabykava