У 2014 годзе на літаратурнай карце Беларусі з’явіўся новы музей. Да 90-годдзя з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава была адкрыта экспазіцыя ў будынку дачы пісьменніка.
Яшчэ ў 1993 г. музей атрымаў у дар ад самога Васіля Уладзіміравіча Быкава больш чым 1000 адзінак каштоўных матэрыялаў. У 2012 г. удавой пісьменніка Быкавай Ірынай Міхайлаўнай музею былі перададзены рэчы, якія знаходзіліся на дачы Васіля Уладзіміравіча пры яго жыцці, а таксама некаторыя матэрыялы з кватэры пісьменніка ў г. Мінску (усяго больш, чым 1600 адзінак).
Галоўная адметная рыса музея ў яго максімальнай мемарыяльнасці. Будынак дачы складаецца з наступных памяшканняў:
- Першы паверх – гасцёўня, кухня, гараж;
- Другі паверх – балюстрада, кабінет Васіля Уладзіміравіча, пакой Ірыны Міхайлаўны і мансарда.
Характэрнай для дачнага дома 1980-1990-х гг. з’яўляецца абіўка сцен гасцявога пакоя “вагонкай”. Дачы характэрны аскетызм: яна абсталявана сціплай мэбляй, тыповай для 1980-х гадоў: набор мэблі для кухні, пісьмовы стол, тахта, кніжныя паліцы, канапа і інш. Сярод мэблі вылучаецца сталовы гарнітур (абедзенны стол з трох секцый, 12 крэслаў), буфет.
Адрас: Мінская вобл., Мінскі р-н, а.г. Ждановічы, вул. 6-я Дачная, 62.
Праезд: ад станцыі метро Пушкінская да прыпынку Рэспубліканскі інтэрнат ветэранаў вайны і працы:
• аўтобус № 219 (перыядычнасць – 11.19, 13.14, 16.43),
• аўтобус № 419 (у 14.52),
• маршрутка № 14/19 (перыядычнасць – 12.00, 13.35, 14.45, 15.35, 16.35)
Музей працуе сезонна з 1 мая па 30 верасня штодня з 12 да 18 гадзін акрамя панядзелка, аўторка і святочных дзён.
Першая серада кожнага месяца – дзень бясплатнага наведвання.
Правядзенне экскурсій толькі па папярэднім запісе.
Кантактны тэлефон:
+375 (29) 811-21-85
Кантакты ў сацыяльных сетках:
Вконтакте: https://vk.com/club73857926
Facebook: https://www.facebook.com/Музей-дача-Васіля Быкава-102773577804356/?modal=admin_todo_tour
Instagram: https://www.instagram.com/muzeidachabykava