19 красавіка 2018 г. у 10.00 у Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры адбудзецца штогадовая Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя — ХХVІ Гарэцкія чытанні “Максім і Гаўрыла Гарэцкія. Жыццё і творчасць”, прысвечаная 125-годдзю Максіма Гарэцкага. У рамках канферэнцыі адбудзецца прэзентацыя кнігі “Максім Гарэцкі. Вернасць высокім ідэалам”, якая выйшла ў выдавецтве “Мастацкая літаратура” (укладальнікі: Радзім Гарэцкі і Віктар Шніп).
Максім Гарэцкі (1893-1938) – беларускі пісьменнік, літаратуразнаўца, лексікограф, фалькларыст, адзін з пачынальнікаў нацыянальнай мастацкай прозы, выступаў з навуковымі дакладамі па літаратуразнаўстве і фалькларыстыцы, друкаваў артыкулы пра творчасць многіх савецкіх пісьменнікаў, рабіў фальклорныя запісы. Максім Гарэцкі з’яўляецца аўтарам першай “Гісторыі беларускае літаратуры”, “Хрэстаматыі беларускае літаратуры. ХІ век – 1905 г.”, літаратурна-крытычнай працы “Маладняк” за пяць гадоў. 1923-1928”, “Маскоўска- беларускага слоўніка” (з Г.Гарэцкім), “Беларуска-расійскага слоўнічка”, “Практычнага маскоўска-беларускага слоўніка” (з М.Байковым), эпапеі “Камароўская хроніка”, рамана “Віленскія камунары”, аповесцей “Ціхая плынь”, “Дзве душы” і інш. У 1928 годзе выйшаў зборнік “Народныя песні з мелодыямі”, падрыхтаваны Максімам Гарэцкім у суаўтарстве з кампазітарам Ягоравым, у якім змешчана 318 беларускіх песень, запісаных Гарэцкім ад маці.
Гаўрыла Гарэцкі (1900-1988) – вядомы беларускі геолаг, географ і эканаміст, дэмограф, археолаг, грамадскі дзеяч; адзін з заснавальнікаў і акадэмік Беларускай акадэміі навук, доктар геолага-мінералагічных навук, заслужаны дзеяч навукі Беларусі, адзін са стваральнікаў “Маскоўска-беларускага слоўніка” (1918). Гаўрыла Гарэцкі апублікаваў больш за 160 навуковых прац, у тым ліку па фальклоры, дэмаграфіі, эканоміцы сельскай і лясной гаспадаркі, археалогіі, артыкулы і ўспаміны пра М.Горкага, Я.Коласа, Я.Купалу, М.Гарэцкага і інш.
Штогод у Гарэцкіх чытаннях, якія ладзяцца з 1992 года, удзельнічаюць каля 50 літаратуразнаўцаў, моваведаў, гісторыкаў і інш. Па выніках навукова-практычнай канферэнцыі выдаюцца зборнікі матэрыялаў.
Арганізатарамі канферэнцыі выступаюць Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры, Рэспубліканскі фонд імя братоў Гарэцкіх, Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
Кантактны тэлефон: (017)335-44-47.
Электронная пошта: bellitmuseum@tut.by ... Глядзіце большГлядзіце менш
6 дзён таму ·
Фота
"Мова , прыгожае пісьменства, паэзія, музыка –
сродак сувязі між душамі людзей, вышэйшы сродак" - так адзначаў Уладзімір Караткевіч.
На мерапрыемстве “Музыка душы…” (19 красавіка, 18.30) два віды мастацтва аб’яднаюцца ў адзінае цэлае. Вас чакаюць вершы таленавітай паэткі Анастасіі Шведко, а таксама вы пачуеце прыгожую музыку і спевы ў выкананні квінтэта Нацыянальнага акадэмічнага народнага хору Рэспублікі Беларусь, “Дуэт Контрасты” і “Duo Barocco”.
Чакаем Вас у Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры
(вул. М. Багдановіча, 13 ).
Кантактны тэлефон: (017) 334-56-21. ... Глядзіце большГлядзіце менш
7 дзён таму ·
Фота
Калі не паспелі яшчэ пабываць у Кушлянах вясновых🌿, то зазірніце ў сядзібу Францішка Багушэвіча з дапамогай віртуальнай экскурсіі (па спасылцы⬇️).
Праўда, віртуальную экскурсію немагчыма параўнаць з наведваннем адзінай (цудам захаванай) пісьменніцкай сядзібы ХІХ стагоддзя☝
Акрамя Музея-сядзібы Вас чакае: камень Мацея Бурачка (дзе пісьменнік любіў пасядзець, напісаныя творы хаваў у адмысловую схованку пад камень), гаспадарчыя пабудовы сям'і Багушэвічаў і неверагодныя кушлянскія краявіды!
Чакаем Вас!
Адрас: в. Кушляны, Смаргонскі раён, Гродзенская вобл.
Тэл.: (8-01592) 98-1-69.
bellitmuseum.by/muzey-syadziba-frantsishka-bagushevicha-kushlyanyi/ ... Глядзіце большГлядзіце менш
1 тыдзень таму ·
Фота