Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры – гэта адзін з буйнейшых літаратурных музеяў нашай краіны і адзіны літаратурны музей, які займаецца дакументаваннем літаратурнага працэсу на Беларусі ў шырокім гістарычным кантэксце: ад часоў узнікнення пісьменства да сённяшніх дзён.

Літаратурны музей Максіма Багдановіча

Музей прэзентуе спадчыну маладога генія беларускай паэзіі пачатку ХХ стагоддзя, аўтара кнігі “Вянок” і вершаў “Слуцкія ткачыхі”, “Зорка Венера”, “Пагоня”, якія сталіся сімваламі беларускай культуры. Класічная экспазіцыя і сучасныя мультымедыйныя тэхналогіі пазнаёмяць з жыццём Багдановіча.

Літаратурны музей Петруся Броўкі

Адзіны мемарыяльны музей-кватэра паэта ў Беларусі. Размешчаны ў адным з нямногіх ацалелых у Мінску пасля Другой сусветнай вайны будынкаў у стылі мадэрн (архітэктар Г.Гай). У кватэры №4 з 1951 па 1980 год жыў народны паэт Беларусі Пятрусь Броўка. Экспазіцыя складаецца з мемарыяльнай і дакуметальнай частак.

Беларуская хатка

Музей распавядае пра апошнюю сустрэчу Максіма Багдановіча з Радзімай. Поўнае пагружэнне ў гісторыю чакае наведвальніка ў мемарыяльным пакоі паэта, а экспазіцыя знаёміць з літаратурным і грамадскім жыццём Мінска пачатку ХХ стагоддзя. Завяршаецца экскурсія сцэнкамі з батлейкі, пра аднаўленне якой марыў Максім.

Музей-сядзіба Францішка Багушэвіча "Кушляны"

Музей з’яўляецца ўнікальным месцам для аматараў беларускай літаратуры, дзе захаваная сядзіба (1896 г.), стары парк і абора даюць магчымасць уявіць, як выглядаў шляхецкі маёнтак пісьменніка ў XIX стагоддзі. Менавіта ў Кушлянах Францішак Багушэвіч карпатліва працаваў над складаннем слоўніка беларускай мовы і напісаннем вершаў для новых зборнікаў.

Музей-сядзіба Міцкевічаў "Завоссе"

У 1998 годзе, да 200-годдзя Адама Міцкевіча, сядзіба “Завоссе” была адноўлена па малюнках Эдуарда Паўловіча і Напалеона Орды. Сядзіба стала музеем, экспазіцыя якога прадстаўляе сабой шляхецкі двор другой паловы ХVІІІ ст. і падобная да жывой ілюстрацыі паэмы «Пан Тадэвуш».

Музей-дача Васіля Быкава

Музей адкрыўся ў 2014 годзе. Галоўная адметная рыса музея ў яго максімальнай мемарыяльнасці: пакінута ўсё як пры жыцці Васіля Быкава. Экспазіцыя паказвае побыт пісьменніка і савецкага інтэлігента сярэдзіны 1980-х гадоў. Кожны прадмет нагадвае пра тое, што калісьці тут кіпела жыццё, напоўненае радасцю і любоўю.

Літаратурны музей Кузьмы Чорнага

У Цімкавічах прайшло дзяцінства і юнацтва будучага пісьменніка, з гэтымі мясцінамі і людзьмі ён быў звязаны ўсім сваім жыццём і творчасцю. Першы музей (з 1962 г.) быў школьным, а ў 1993 г. пераўтварыўся ў літаратурны. Экспазіцыя ўсебакова раскрывае творчую асобу Кузьмы Чорнага – празаіка, публіцыста, драматурга і памфлетыста.

Фальварак Ракуцёўшчына

Месца сімвалічнага вяртання Максіма Багдановіча на Беларусь, у шчаслівае лета 1911 года, напоўненае творчасцю і сустрэчамі з сябрамі. Наведвальніка чакае ўтульная атмасфера старога фальварка і крыніца “жывой вады”, якая натхняла паэта.

Close Menu