Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

BelarusianEnglishGermanRussian

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

BelarusianEnglishGermanRussian

Гульня “Здымкі са старой скрыні”

Усе мы любім разглядаць старыя фотаздымкі. 📷 Не спяшайцеся выкідваць тыя, якія падаюцца вам няўдалымі, бо праз некалькі гадоў будзе так цікава бачыць, як вы змяніліся за гэты час – часам непазнавальна! ☺ А ці зможаце вы пазнаць аднаго і таго ж чалавека на фотаздымках у маладым узросце і сталым? Прапануем вам паспрабаваць свае сілы на героях нашай часовай літаратурна-дакументальнай экспазіцыі “Чалавек нараджаецца, каб жыць”.

Перад вамі 10 пераблытаных здымкаў. Каб перагарнуць і паглядзець, хто на іх выяўлены, націсніце на фота. Вам трэба падабраць пары фотаздымкаў, на якіх адзін і той жа пісьменнік. ❗Усяго 5 пар. Выкарыстоўвайце сваю памяць, бо наша гульня каварная: калі вы памыліліся і падабралі не тую пару, фотаздымкі зноў згортваюцца.

Калі вы гатовыя, смела пераходзьце па спасылцы 👇🏻 і пагружайцеся ў свет старых фота. А калі не ўпэўнены, што ў вас атрымаецца, і хочаце даведацца больш пра пісьменнікаў-юбіляраў, прыходзьце на нашу выставу “Чалавек нараджаецца, каб жыць”. 😉

Тэст “Загадкі з хаткі”

Ці добра Вы ведаеце дзіцячыя загадкі? ☺

І гэта лёгка можна праверыць. Адкажыце на пытанні нашага тэста “Загадкі з хаткі”, націскаючы на адказ, які лічыце правільным. Па яго выніках ацаніце свае веды па дзесяцібальнай шкале. 1 правільны адказ – 1 бал.🤓

❗На працягу тэста вас будуць суправаждаць прыгожыя малюначкі хаткі, але яны не з’яўляюцца падказкамі.

Поспехаў! 😉

Інтэрактыўная карта па рамане “Каласы пад сярпом тваім”

Часам так здараецца, што нашы падарожжы па нейкіх прычынах адмяняюцца: межы закрытыя, рэйсы адмененыя, ці яшчэ якая неспадзяванка. У гэты час мы можам падарожнічаць па старонках любімых кніг разам з іх героямі і пашыраць для сябе свет у прасторы і часе.🤓📚

Для гэтага мы прапануем Вам інтэрактыўную карту мясцінаў, якія згадваюцца ў культавым творы Уладзіміра Караткевіча “Каласы пад сярпом тваім”. З ёй Вы зможаце наведаць славутыя гарады Еўропы XIX стагоддзя, пабачыць знакамітасцей і, нават, паслухаць музыку.

Вось Вам маршрут: “Ідзеш той жа дарогай, што і людзі праўды, любіш няшчасны свой край, служыш яму, а астатняе – справа дзесятая”.👣

Гульня “Творцы і творы”

2020 год багаты на юбілеі выдатных беларускіх пісьменнікаў!💥
Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры захоўвае ў сваіх фондах цікавыя матэрыялы, звязаныя з жыццём і творчасцю гэтых пісьменнікаў.

Хто яны?
Пра гэта наша гульня “Творцы і творы”!
Што трэба рабіць? Суаднесці ўсе карткі і знайсці творцаў і іх творы.

Поспехаў і пачынаем! 📖

Тэст “Адгадайце твор па цытаце”

Давайце ўзгадаем культавыя творы беларускай літаратуры другой паловы ХХ стагоддзя! 😃

“Менавіта на прасторы грамадска-культурных выданняў і кніг беларусы сфарміраваліся як нацыя. І сёння мы застаемся нацыяй дзякуючы таму, што існуе беларускі тэкст” – адзначыў некалі Валянцін Акудовіч.
Запрашаем у вандроўку разам з беларускім тэкстам. Вы зможаце трапіць у старажытны Полацк, прайсці шляхамі Другой Сусветнай вайны, убачыць беларускае Палессе вачыма летапісца гэтага краю.

Гульня-пазл “Наш музейны свет”

Вы ведаеце, што ў музеі працуюць сапраўдныя даследчыкі?🤓 Яны шукаюць унікальныя і каштоўныя прадметы, беражліва захоўваюць іх, а часам, нават складваюць па кавалках, як аскепкі старажытных сасудаў, знойдзеных падчас раскопак. У літаратурных музеях мы рэстаўруем даўнія кнігі, фотаздымкі, лісты пісьменнікаў.

Паспрабуйце і Вы сябе ў ролі рэстаўратараў і складзіце па кавалках “Наш музейны свет” – пазлы будынкаў Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры і яго філіялаў.😉

Тэст “Пад чыім сярпом каласы твае?” 

Паспрабуйце прыгадаць сюжэт культавага твора Уладзіміра Караткевіча і не заблытацца.🤪

Адкажыце на пытанні нашага тэста “Пад чыім сярпом каласы твае?”.

Для гэтага:

✅адключыце гугл,
✅бярыце цудоўны настрой і націскайце на адказы, якія падаюцца вам правільнымі.

Адказаўшы на ўсе 10 пытанняў, Вы даведаецеся, ці ганарыліся б Вамі вашыя настаўнікі беларускай літаратуры.😁