Акцыя “ЗБІРАЕМ ГІСТОРЫЮ БЕЛАРУСКАЙ ЛІТАРАТУРЫ РАЗАМ” працягваецца. Да яе далучылася ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў”. На прэзентацыі пятага тому збору “Дзённікаў і запісаў” народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна ў фонды нашага музея перададзены кнігі літаратурнай спадчыны беларускага замежжа з Расіі, Амерыкі, Іспаніі, Аргенціны, Канады і Нямеччыны.
Алесь Тарановіч “Берлінская мазаіка”. Выдавецтва “Кнігазбор”, Мінск, 2011.
Ігар Шклярэўскі “Ожерель сушёных грибов”. Выдавецтва “Кнігазбор”, Мінск, 2018.
Вольга Грыцуг “Мы стваралі сваю Беларусь. Жыцьцё і дзейнасьць Аляксея Грыцука”. Выдавецтва “Медисонт”, Мінск, 2007.
Анхела Эспіноса Руіс “Колер крылаў. Паэзія і проза”. Выдавецтва “Кнігазбор”, Мінск, 2019.
Сяргей Шабельцаў “Беларусы ў Аргенціне: грамадская дзейнасць і рээміграцыя ў СССР (1930 – 1960-я гг.)”. Выдавецтва “Медысонт”, Мінск, 2009.
Янка Запруднік “Беларускія фэстывалі й выстаўкі ў Нью Джэрзі. Палітычная інфармацыя моваю мастацтва (1948 – 2011 гг.)”. Беларускі Інстытут Навукі й Мастацтва, Нью Ёрк, 2013.