Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Прэзентацыя пяцітомнага збору “Дзённікаў і запісаў” народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна

для афішы

 

1 сакавіка 2019 года ў 18.00 ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры адбудзецца прэзентацыя пяцітомнага збору “Дзённікаў і запісаў” народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна (24.02.1935 – 2.03.2014). Выданне ажыццёўлена ў межах выдавецкай серыі “Людзі Беларусі”, заснаванай Саюзам беларускіх пісьменнікаў і Згуртаваннем беларусаў свету “Бацькаўшчына”.

40 гадоў жыцця і творчасці Рыгора Барадуліна (1951-1991) у дзённікавых запісах і нататках расчытала, пракаментавала і падрыхтавала да друку Наталля Давыдзенка. Дзякуючы гэтай працы, прыхільнікі творчасці дзядзькі Рыгора атрымалі магчымасць прачытаць:

  • творы, якія не друкаваліся ў ранейшых зборніках, сяброўскія эпіграмы, віншаванні, дарчыя надпісы, малюнкі і аўтографы сяброў і знаёмых (1951-1969);
  • рабочыя штодзённікі, запісы шматлікіх паездак па гарадах і вёсках Беларусі, па рэспубліках Савецкага Саюза, а таксама зацемкі аб пабачаным ў падарожжы ў Фінляндыю, Швецыю і Данію (1970-1978);
  • вандроўныя нататкі аб паездках паэта на Кубу, у Балгарыю, Італію, Чэхаславакію, у многія рэспублікі СССР, а таксама па Беларусі (1979-1982);
  • нататкі пра ўдзел у працы ХХХІХ сесіі Генеральнай Асамблеі ААН у складзе дэлегацыі БССР і пра паездку ў далёкія і загадкавыя Індыю і Непал, а таксама не менш цікавыя – у Францыю, Балгарыю, Польшчу і пра больш звыклыя – у рэспублікі Савецкага Саюза і дарагія сэрцу родныя мясціны (1983–1988);
  • роздум пра новы час нашай гісторыі – перабудова, дэмакратыя, галоснасць, а за імі нечаканае знікненне СССР і нарэшце – незалежнасць Беларусі і іншых рэспублік былога Савецкага Саюза; пра паездкі паэта ва Украіну, Узбекістан, Таджыкістан і Туркменію, а таксама ў Кітай і Францыю (1989-1991).

У вечары прымуць удзел: складальніца пяці тамоў “Дзённікаў і запісаў” Наталля Давыдзенка, старшыня ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў” Барыс Пятровіч, намеснік старшыні Рады Згуртавання беларусаў свету “Бацькаўшчына” кнігазнаўца Валер Герасімаў; кіраўнік Беларускага Саюза мастакоў, паэт, мастак Рыгор Сітніца; паэт, эсэіст, былы калега Рыгора Барадуліна па працы ў выдавецтве “Мастацкая літаратура” Леанід Дранько-Майсюк; найбліжэйшы сябра апошніх гадоў жыцця Рыгора Барадуліна музыка Алесь Камоцкі.

Уваход вольны!

Месца правядзення: Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры (Мінск, Траецкае прадмесце, вул. М. Багдановіча, д. 13)

Пачатак: 18.00

Close Menu