Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Вясельная спеўная фотавечарына

У Літаратурным музеі працуе фотавыстава Кацярыны Аракчэевай “ЭТНАСУСВЕТ”. Праект ЭТНАСУСВЕТ стаўся позіркам у залюстроўе, дзе мінулае і сучаснасць сустракаюцца ў адным фотаздымку Гэта галерэя партрэтаў сучасных беларусак у традыцыйных аўтэнтычных касцюмах. Таксама на выставе можна ўбачыць самі касцюмы з некалькіх гісторыка-этнаграфічных рэгіёнаў Беларусі.

31 кастрычніка а 19-й гадзіне ў межах выставы запрашаем на Вясельную спеўную фотавечарыну. Вас чакаюць:

  • Лекцыя пра традыцыйнае вяселле;
  • Спеўны майстар-клас;
  • Упрыгожванне вясельнага караваю;
  • Майстар-клас па завіванні наміткі.

Пры святочным стале са свечкамі, гарбатай і прысмакамі будзем слухаць лекцыю пра беларускае вяселле, спяваць усе разам вясельныя песні. Беларускае традыцыйнае вяселле – гэта яскравы рытуальна-магічны комплекс, які ўвасабляецца ў шыкоўнай каларытнай дзеі, кожны этап якой суправаджаецца песнямі.

Адзін з этапаў традыцыйнага вяселля мы ўзновім: усе разам упрыгожым вясельны Каравай галінкамі і кветкамі пад адмысловыя каравайныя песні!

Але і гэта яшчэ не ўсё. Даведаемся пра старажытны вясельны абрад “Завіванне наміткі”. Кацярына Аракчэева правядзе майстар-клас па завіванні Старадарожскай наміткі і міні-фотасэт.

Колькасць месцаў абмежаваная. Перадпродаж квіткоў – у касе музея з аўторка па нядзелю з 10:00 да 18:30, і па спасылцы: https://afisha.relax.by/event/11171979-vyaselynaja-spe-naja-fotavecharyna-mezhah-fotavystavy-kacyaryny-arakchejevaj-etnasusvet-/minsk/

Кошт: 15 рублёў.

Тэлефон для даведак: +375 17 363 56 21.

Адрас: г. Мінск, вул. М.Багдановіча, 13.

Close Menu