Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Віртуальная экспазіцыя “Звесткі пра сям’ю Петруся Броўкі”

Літаратурны музей Петруся Броўкі прадстаўляе віртуальную экспазіцыю “Звесткі пра сям’ю Петруся Броўкі з фондаў Літаратурнага музея Петруся Броўкі і Занальнага дзяржаўнага архіва ў г. Полацку”, створаную сумесна з Занальным дзяржаўным архівам у г. Полацку.

Успамінаючы свой радавод, Пятрусь Броўка жартаваў, што яго род найстаражытнейшы на Ушаччыне, бо продкаў па бацьку звалі Адам і Ева – Адам Іосіфавіч Броўка і Ева Іванаўна Тарасевіч. Сам Пятрусь Броўка нарадзіўся ў сям’і Юстына Адамавіча і Алены Сцяпанаўны ў вёсцы Пуцілкавічы, якая ўваходзіла на той час у Вялікадолецкую воласць Барысаўскага ўезду Мінскай губерніі. Як і ў многіх сялянскіх сем’ях таго часу, у Броўкаў хапала сваякоў: браты і сёстры, дзядзькі і цёткі, дзядулі і бабулі…

На выставе прадстаўлены фотаздымкі з фондаў Літаратурнага музея Петруся Броўкі і дакументы з фондаў Занальнага дзяржаўнага архіва ў г. Полацку, якія апавядаюць пра членаў сям’і Петруся Броўкі.

Close Menu