Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

У новы год – з новым “Сшыткам”

Напрыканцы 2022 года выйшла з друку чарговае выданне, падрыхтаванае супрацоўнікамі Літаратурнага музея Максіма Багдановіча – “Архіўныя матэрыялы да жыцця і творчасці Максіма Багдановіча. Сшытак 5”.

Выданне ёсць працяг папярэдніх музейных выданняў і адначасова знак павагі да выбітнай дзяячкі беларускай культуры Людвікі Антонаўны Сівіцкай-Войцік (Зоські Верас) з нагоды 130-годдзя з дня яе нараджэння.

У выданне ўвайшла эпісталярная спадчына Людвігі Антонаўны, у першую чаргу, перапіска з супрацоўнікамі музея па розных пытаннях багдановічазнаўства. Таксама ў “Сшытак 5” уключаны лісты Л.А.Сівіцкай-Войцік да прадстаўнікоў беларускай навукі і культуры – А.М.Бачылы, Н.Б.Ватацы, А.А.Наліваева, У.І.Содаля і іншых.

У лістах яна ўзгадвае Максіма Багдановіча і яго сяброў, распавядае пра жыццё паэта ў Мінску ў 1916-1917 гг., дапамагае ў аднаўленні дома, дзе жыў паэт, у стварэнні музея “Беларуская хатка”.

Выданне разлічана на гісторыкаў, краязнаўцаў, літаратуразнаўцаў, музейных супрацоўнікаў.

Экзэмпляры выдання “Архіўныя матэрыялы да жыцця і творчасці Максіма Багдановіча. Сшытак 5” ужо паступілі ў галоўныя бібліятэкі краіны. Пазнаёміцца са “Сшыткам” таксама можна па спасылцы.

Зацікаўленым нагадаем, што на нашым сайце можна пазнаёміцца з выданнямі архіўных матэрыялаў папярэдніх гадоў – “Сшытак 3” (эпісталярная спадчына бацькоў, цётак, стрыечных братоў і сясцёр Максіма Багдановіча, якія пашыраюць уяўленні пра жыццё паэта і яго блізкіх) і “Сшытак 4” (эпісталярная спадчына родных, знаёмых і даследчыкаў жыццёвай і творчай біяграфіі паэта, якія асвятляюць працэс збору і захавання яго спадчыны, правядзенне мерапрыемстваў па ўшанаванні памяці).

Сівіцкая-Войцік Людвіка Антонаўна. 1981 г. ЛММБ КП 000099
Close Menu