18 чэрвеня 2022 г. адбыўся “Кушлянскі фэст” – літаратурна-музычнае свята, якое ладзіцца штогод у філіяле Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры – Музеі-сядзібе Францішка Багушэвіча “Кушляны” – у гонар аднаго з пачынальнікаў беларускай літаратуры, нацыянальнага паэта Беларусі Францішка Багушэвіча. Прапануем вашай увазе фотасправаздачу з мерапрыемства.