Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Запрашаем на “Кушлянскі фэст 2022”

18 чэрвеня 2022 г. Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры запрашае на “Кушлянскі фэст” – літаратурна-музычнае свята, якое ладзіцца штогод у філіяле ўстановы – Музеі-сядзібе Францішка Багушэвіча “Кушляны” – у гонар аднаго з пачынальнікаў беларускай літаратуры, нацыянальнага паэта Беларусі Францішка Багушэвіча.

У праграме фэсту:

  • экскурсіі па музеі-сядзібе ад Алеся Жамойціна;
  • музычная праграма ад этна-праекта Патрыцыі Свіцінай (БДУКіМ);
  • літаратурны квіз са “Скарбонкай гульняў” ад Наталлі Галко;
  • творчыя сустрэчы з літаратарамі Віктарам Шніпам і Інай Фраловай (ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”);
  • пазнавальна-забаўляльная праграма ад Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры (майстар-класы, музейныя гульні, аквагрым);
  • прэзентацыя дзіцячых работ па выніках творчага конкурсу “Усім будзе чутна: ад краю да краю”;
  • інтэрактыўная пляцоўка “Пуцявінамі роднага слова” (ДУК “Смаргонская раённая бібліятэка”);
  • народны тэатр лялек “Батлейка” (філіял “Залескі Дом культуры” ДУК “Смаргонскі раённы цэнтр культуры”);
  • народны ансамбль песні “Вечарынка” (філіял “Жодзішкаўскі Дом культуры” ДУК “Смаргонскі раённы цэнтр культуры”);
  • узорны ансамбль народнай песні “Кучарочкі” (ДУА “Смаргонская дзіцячая школа мастацтваў імя М.К. Агінскага”);
  • праграма народнай інструментальнай музыкі “Іграю, як знаю, скачу, як хачу” (ДУК “Смаргонскі раённы цэнтр культуры”).

Таксама вас чакаюць: прысмакі ад “Смаргонскай карчомкі”, духмяная габрата з зёлак ад сядзібы “Дайнаўскі двор”, рамесніцкія рады, сувеніры ды незабыўная атмасфера летняга свята.

Час правядзення: 11.00 – 15.00.

Уваход на фестываль вольны!

Месца правядзення: Музей-сядзіба Францішка Багушэвіча “Кушляны” (філіял Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры).

Адрас: Смаргонскі раён, Гродзенская вобласць, в. Кушляны.

Кошт трансферу Мінск-Кушляны-Мінск з экскурсійным суправаджэннем – 30 руб. Папярэдні запіс абавязковы: тэл. +375 (17) 363-94-65, +375 (17) 363-56-21. Квіткі з трансферам можна набыць анлайн па спасылцы https://24afisha.by/ru/grodno/events/performances/317662 або  ў касе Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры па адрасе г.Мінск, вул. М.Багдановіча, 13.

Close Menu