Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

ІV-я навукова-практычная канферэнцыя “Беларусь, ты збудавана з беларускіх слоў!”

3 сакавіка 2023 г. ва ўстанове “Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры” адбудзецца ІV-я навукова-практычная канферэнцыя “Беларусь, ты збудавана з беларускіх слоў!”.

Для ўдзелу ў канферэнцыі было пададзена амаль 140 заявак вучняў VІІI-XІ класаў г. Мінска і Мінскай вобласці. Арганізацыйны камітэт і журы канферэнцыі адабралі 73 работы да ўдзелу на вочным этапе. Канферэнцыя праводзіцца ў дзвюх секцыях: літаратуразнаўчай і краязнаўчай. Літаратуразнаўчая секцыя пераважыла па масавасці і будзе падзелена на 2 ўзроставыя катэгорыі.

Па выніках разгляду заявак самымі папулярнымі асобамі, да жыцця і творчасці якіх звярнуліся ўдзельнікі, сталі майстры мастацкага слова – пісьменнікі-юбіляры гэтага года: Уладзіслаў Сыракомля, Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч, Яўгенія Янішчыц, Адам Міцкевіч, Ніна Мацяш, Янка Маўр.

Вынікі канферэнцыі будуць падводзіцца Экспертным Саветам – прадстаўнікамі акадэмічнай супольнасці, літаратарамі, педагогамі, супрацоўнікамі музеяў.

Пачатак працы секцый аб 11-й гадзіне па адрасе: г. Мінск,
вул. М.Багдановіча, 13.

Падрабязная інфармацыя і даведкі па тэл. +375 (17) 363-56-21.

Close Menu