Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

BelarusianEnglishGermanRussian

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

BelarusianEnglishGermanRussian

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры вітае Вас і заўсёды рады бачыць сяброў у сваіх сценах. За дзесяцігоддзі работы ў музея склаліся добрыя традыцыі стасункаў з наведвальнікамі.

Пра гісторыю беларускай літаратуры ад пачатку пісьменства да сённяшніх дзён музей распавядае з выкарыстаннем як традыцыйных, так і новых форм:

  1. экскурсіі па пастаяннай экспазіцыі “Беларуская літаратура другой паловы ХХ стагоддзя”, а таксама тэматычныя экскурсіі – па часовых літаратурна-дакументальных, літаратурна-мастацкіх, літаратурна-этнаграфічных экспазіцыях;
  2. музейна-педагагічныя заняткі і праграмы, на якіх можна пазнаёміцца з народнымі і літаратурнамі казкамі, традыцыйнай беларускай цацкай, даведацца, як хлеб да нас на стол прыйшоў, як беларусы адзначаюць святы і нават вяселлі, і г.д. (http://bellitmuseum.by/muzeyna-pedagagichnyiya-zanyatki/).
  3. лекцыі пра беларускую літаратуру і культуру (http://bellitmuseum.by/lektsyii/);

Музей стаў месцам сустрэч пісьменнікаў з чытачамі, абмена думкамі паміж даследчыкамі літаратуры, пляцоўкай для навуковых канферэнцый, паэтычных марафонаў і батлаў, для прэзентацыі выдавецтваў і новых выданняў.

Сёння нельга ўявіць музей, які не карыстаецца сучаснымі тэхналогіямі. Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры прапануе пазнавальныя гульні і квэсты, якія можна знайсці ў нашых сацыяльных сетках:

УКантакце: vk.com/bellitmuseum

Facebook: facebook.com/bellitmuseum

Instagram: instagram.com/bellitmuseum

YouTube: https://www.youtube.com/channel/UCsLvZ2XX8Ppuh2uRlfYHbFQ

 

“Рабі нечаканае, рабі, як не бывае, рабі, як не робіць ніхто, – і тады пераможаш”. Уладзімір Караткевіч

 

Разам з Вамі гуляюць, чытаюць, вучацца, а таксама арганізуюць сустрэчы і мерапрыемствы супрацоўнікі навукова-асветніцкага аддзела:

Эліна Свірыдовіч, загадчык навукова-асветніцкага аддзела

Ірына Князева, малодшы навуковы супрацоўнік

Карына Саўрыцкая, малодшы навуковы супрацоўнік

Кацярына Пышкала, малодшы навуковы супрацоўнік

Ганна Кляноўская, навуковы супрацоўнік