
- “Як хлеб да нас на стол прыйшоў” (1 – 4 кл.)
Занятак праходзіць у форме казкі-гульні. Дзеці маюць магчымасць убачыць этнаграфічныя матэрыялы, пазнаёміцца з земляробчымі прыладамі (каса, серп, цэп і інш.) і працэсам вырабу хлеба. Хлопчыкі паспрабуюць сябе ў ролі “касцоў”, а дзяўчынкі на некаторы час стануць “жнеямі”.
“Фэсцік. Гулянне ў народным стылі” (1 – 4 кл.)
Уяўляе сабой музычнае мерапрыемства ў народным стылі з гульнямі і конкурсамі. Распавядае пра беларускі кірмаш, дае ўяўленне пра музычны гурт. Фэст уключае традыцыйныя беларускія гульні, якія рыхтавалі дзяцей да працы дарослых: “Садзі лянок”, “Касцы і жнеі”, а таксама старажытны народны танец.
“Беларуская цацка” (1 – 4 кл.)
Занятак знаёміць з беларускай традыцыйнай цацкай, з музычнымі інструментамі, якімі таксама гуляліся дзеці. Далучае да вусна-паэтычнай творчасці народа.
“З рога ўсяго многа. Беларускія казкі” (1 – 3 кл.)
Супрацоўнікі музея разам з дзеткамі накіруюцца ў цікавае падарожжа ў краіну казак, казак народных і літаратурных, казак пра жывёл і не толькі. У дзетак будзе магчымасць: паслухаць казкі; сабраць пазлы; пазнаёміцца з кнігай Вольгі Гапеевай “Сумны суп”; разам з Піліпкам даведацца, што дабро заўсёды перамагае.
“Усе пачынаецца з «Буквара»” (2 – 4 кл.)
Што мы ведаем пра «Буквар»? Хто яго стварыў? Чым ён нам цікавы? Занятак праходзіць у форме гульні-спаборніцтва, дзе можна выявіць не толькі свае веды, але і свае таленты.
“Літаратурныя прыгоды” (2-4 кл.)
Падчас занятка вучні адправяцца ў літаратурнае падарожжа па беларускай дзіцячай літаратурай ХХ – пачатка ХХI ст. і пазнаёмяцца з яе аўтарамі.
“Знаёмся, я – музей!” (2-4 кл.)
Знаёмства вучняў з ДМГБЛ, з відамі музеяў, з правіламі паводзін у музеях. Занятак дае ўяўленне аб прызначэнні музеяў і рыхтуе дзяцей для наведвання музеяў.
“З рамяством дружыць – у жыцці не тужыць” (з абмежаваннямі зроку)
Падчас занятка школьнікі знаёмяцца з традыцыйнымі беларускімі рамёствамі і вырабамі з розных матэрыялаў, ажыццяўляецца гэта дзякуючы эмпірычнаму метаду назірання, а менавіта, з дапамогай розных органаў пачуцця чалавека.
Музейна-педагагічныя заняткі праводзяцца ў навучальных установах і ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры (вул. М. Багдановіча, 13) па папярэдніх заяўках.
Тэлефон для даведак: (017) 363-56-21.
Кошт: 3 руб. з удзельніка.