Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Date

05 снеж 2026

Куратарская экскурсія па выставе «“Паэтычная, цудоўная справа”. Школа Льва Талстога»

5 снежня ў 14:00 запрашаем усіх зацікаўленых на зборную куратарскую экскурсію па літаратурна-мастацкай экспазіцыі «“Паэтычная, цудоўная справа”. Школа Льва Талстога» з фондаў Дзяржаўнага музея Л.М. Талстога (Масква).

Леў Талстой вядомы ўсяму свету як аўтар знакамітых літаратурных твораў. Але ці ведаем мы яго як педагога, які марыў змяніць самі прынцыпы навучання і выхавання дзяцей?

У 1859 годзе пісьменнік адкрыў у сваім маёнтку Ясная Паляна школу для сялянскіх дзяцей. Ён адмовіўся ад звыклай сістэмы пакаранняў і строгай дысцыпліны, паставіўшы ў цэнтр адукацыі свабоду, цікавасць да ведаў і павагу да дзіцячай асобы. Гэты вопыт стаў асновай яго шматгадовых педагагічных пошукаў і натхніў на стварэнне знакамітай «Азбукі».

Падчас экскурсіі наведвальнікі даведаюцца пра гісторыю Яснапалянскай школы, незвычайныя для свайго часу метады навучання Талстога, яго погляды на адукацыю і выхаванне. Асобная ўвага будзе нададзена матэрыялам экспазіцыі: кнігам, рукапісам, фотаздымкам, мастацкім творам і ілюстрацыям да дзіцячых апавяданняў пісьменніка.

Таксама пагаворым пра тое, як творчасць і педагагічныя ідэі Льва Талстога знаходзілі водгук у беларускім культурным асяроддзі і прадстаўлены ў фондах Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры.

Экскурсію правядзе Ірына Князева – загадчык навукова-экспазіцыйнага аддзела, куратар выставы з боку Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры.

Кошт: 10р. з чалавека.

Запіс па тэл. +375 17 395 44 47, +375 29 811 21 85.

  • 00

    days

  • 00

    hours

  • 00

    minutes

  • 00

    seconds

Close Menu