Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры вітае Вас і заўсёды рады бачыць сяброў у сваіх сценах. За дзесяцігоддзі работы ў музея склаліся добрыя традыцыі стасункаў з наведвальнікамі.
Пра гісторыю беларускай літаратуры ад пачатку пісьменства да сённяшніх дзён музей распавядае з выкарыстаннем як традыцыйных, так і новых форм:
- экскурсіі па пастаяннай экспазіцыі “Беларуская літаратура другой паловы ХХ стагоддзя”, а таксама тэматычныя экскурсіі – па часовых літаратурна-дакументальных, літаратурна-мастацкіх, літаратурна-этнаграфічных экспазіцыях;
- музейна-педагагічныя заняткі і праграмы, на якіх можна пазнаёміцца з народнымі і літаратурнамі казкамі, традыцыйнай беларускай цацкай, даведацца, як хлеб да нас на стол прыйшоў, як беларусы адзначаюць святы і нават вяселлі, і г.д. (http://bellitmuseum.by/muzeyna-pedagagichnyiya-zanyatki/).
- лекцыі пра беларускую літаратуру і культуру (http://bellitmuseum.by/lektsyii/);
Музей стаў месцам сустрэч пісьменнікаў з чытачамі, абмена думкамі паміж даследчыкамі літаратуры, пляцоўкай для навуковых канферэнцый, паэтычных марафонаў і батлаў, для прэзентацыі выдавецтваў і новых выданняў.
Сёння нельга ўявіць музей, які не карыстаецца сучаснымі тэхналогіямі. Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры прапануе пазнавальныя гульні і квэсты, якія можна знайсці ў нашых сацыяльных сетках:
УКантакце: vk.com/bellitmuseum
Facebook: facebook.com/bellitmuseum
Instagram: instagram.com/bellitmuseum
YouTube: https://www.youtube.com/channel/UCsLvZ2XX8Ppuh2uRlfYHbFQ
Разам з Вамі гуляюць, чытаюць, вучацца, а таксама арганізуюць сустрэчы і мерапрыемствы супрацоўнікі навукова-асветніцкага аддзела:
Эліна Свірыдовіч, загадчык навукова-асветніцкага аддзела
Ірына Князева, малодшы навуковы супрацоўнік
Карына Саўрыцкая, малодшы навуковы супрацоўнік
Ганна Кляноўская, навуковы супрацоўнік
Згодна з артыкулам 186 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры экскурсійнае абслугоўванне наведвальнікаў музеяў можа ажыццяўляцца музейнымі работнікамі.