Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Часовая літаратурна-мастацкая  экспазіцыя “Жанчыны, Маці-словатворцы…” адбывалася ў межах праекта “Вясна. Прыгажосць. Каханне”.

Вясна — гэта сімвал адраджэння, абуджэння ўсяго жывога. Як абуджаецца прырода пасля зімовага сну, так і чалавек пераводзіць свае думкі на ўсё самае лепшае і аптымістычнае. Духоўная прыгажосць выратуе свет. Галоўным носьбітам такой прыгажосці з’яўляецца жанчына. Яна дае жыццё ўсяму свету, прыўносіць гармонію і раўнавагу. Каханне — гэта своеасаблівы стан душы чалавека, што праяўляецца ў выключнай сімпатыі да пэўнага аб’екта. Яно пераносіць нас у свет іншых матэрый – у космас душы. Усе пералічаныя вышэй паняцці маюць відавочную блізкасць, бо іх злучае яе Вялікасць Жанчына – творца, маці, гаспадыня. Жанчына нарадзіла Бога і жанчына спакусілася яблыкам ад Біблейскага Гада. Яна глыбокая і разнастайная ў сваіх пачуццях. Ва ўсе часы людзі спрабавалі разгадаць загадку жанчыны, бо яна ёсць загадка творчасці, загадка сусвету.

У экспазіцыі былі прадстаўлены архіўныя матэрыялы беларускіх паэтак Вольгі Іпатавай, Галіны Каржанеўскай, Людмілы Рублеўскай, многія з якіх дэманструюцца ўпершыню. Упрыгожвалі выставу мастацкія працы Рыты Цімохавай і Марыны Эрэнбург. На экспазіцыі таксама дэманстраваліся касцюмы з фондаў Нацыянальнай кінастудыі “Беларусьфільм”.

Close Menu