Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Калекцыя «Фалерыстыка» пачала фарміравацца ў 1988 годзе і зараз  налічвае больш за 400 адзінак захоўвання. Тут прадстаўлены значкі, медалі, сувенірныя медалі, ордэны, памятныя знакі, плакеткі, якія належалі беларускім пісьменнікам – Ул.Дубоўку, Н.Гілевічу, В.Вітку, Р.Барадуліну, М.Лынькову, С.Новіку-Пяюну, М.Мятліцкаму і іншым. Пачатак калекцыі быў закладзены пасля перадачы У.Фрыдманам калекцыі сувенірных значкоў “Сяргей Ясенін і Беларусь”.

Асаблівай каштоўнасцю калекцыі з’яўляюцца ўзнагароды Кандрата Крапівы – ордэн Чырвонай Зоркі, ордэн Айчыннай вайны ІІ ступені, ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга; Канстанцыі Буйло – ордэн “Знак Пашаны”, медалі “За аборону Масквы” і “За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.”; Алеся Адамовіча – медаль “Партызану Айчыннай вайны”; Рыгора Барадуліна – медаль “Народны паэт БССР”, ордэн “Трох зорак” ІV ступені.

Close Menu