Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文
Іван Шамякін. Мінск, Народная асвета, 1974. КП 013912/026. З архіва І. Шамякіна
Іван Шамякін. Мінск, 1974. З архіва І. Шамякіна

“Сэнс жыцця ў ім самім. І ў кожнага чалавека ён свой. У мяне сэнс жыцця быў у творчасці, у тым, што я пісаў і ведаў, што гэта недарэмна: мяне ўсё ж чыталі. Само жыццё мае агромністы сэнс, шкада толькі, что адводзіцца яго вельмі мала…”

Іван Шамякін

Адзін з самых выдатных і вядомых беларускіх пісьменнікаў  – Іван Пятровіч Шамякін – нарадзіўся 30.01.1921 г. у вёсцы Карма Добрушскага раёна Гомельскай вобласці.

Закончыўшы Маркаўскую няпоўную сярэднюю школу, паступіў у Гомельскі тэхнікум будаўнічых матэрыялаў, дзе пачаў пісаць вершы і апавяданні. У 1940 г. быў прызваны ў рады Савецкай Арміі. У гады Вялікай Айчыннай вайны, будучы камандзірам гарматы, а потым камсоргам дывізіёна, удзельнічаў у баях пад Мурманскам, Петразаводскам, у вызваленні Польшчы і ў баях на Одэры.

Аўтабіяграфія Івана Шамякіна.  21.07.1947. З архіва М.К. Хайноўскай
Аўтабіяграфія Івана Шамякіна. 21.07.1947. З архіва М.К. Хайноўскай

Дыплом лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларускай ССР. 1982. З архіва І. Шамякіна
Дыплом лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларускай ССР. 1982. З архіва І. Шамякіна

Пасля дэмабілізацыі, як адзначае Іван Пятровіч у аўтабіяграфіі, “адразу ж пачаў працаваць настаўнікам у Церахоўскім раёне і адначасова вучыцца завочна ў педагагічным інстытуце і інстытуце замежных моў. Першым значным творам на беларускай мове з’явілася аповесць “Помста”, напісаная мною ў Германіі ўлетку 1945 года і надрукаваная ў часопісе “Полымя” № 11-12 за 1945 год. Пасля пачаў сістэматычна друкавацца ў часопісах “Полымя”, “Беларусь”, газеце “Гомельская праўда”. Немалаважную ролю ў творчай біяграфіі Івана Шамякіна адыграла яго асабістае знаёмства з вядомымі пісьменнікамі рэспублікі ў час работы першага пасляваеннага Пленума праўлення Саюза савецкіх пісьменнікаў БССР (снежань 1945 г.), а ўжо ў ліпені 1947 г. ён сам быў абраны членам Саюза савецкіх пісьменнікаў БССР.

Пасведчанне намесніка старшыні Саюза савецкіх пісьменнікаў БССР. Мінск, 1961. З архіва І. Шамякіна
Пасведчанне намесніка старшыні Саюза савецкіх пісьменнікаў БССР. Мінск, 1961. З архіва І. Шамякіна

У жніўні 1948 г. Іван Пятровіч паступіў у партыйную школу пры ЦК КПБ, пасля заканчэння якой працаваў рэдактарам мастацкай літаратуры Беларускага дзяржаўнага выдавецтва, галоўным рэдактарам альманаха “Советская Отчизна”. Шмат гадоў (1966 – 1980 гг.) займаючы пасаду сакратара, а пасля першага сакратара праўлення Саюза пісьменнікаў БССР, Іван Шамякін знаходзіўся ў самым цэнтры літаратурнага жыцця рэспублікі. Выконваючы шматлікія грамадскія абавязкі, ён часта выступаў з паведамленнямі і дакладамі пра стан сучаснай беларускай літаратуры, пісаў крытычныя артыкулы. З 1980 па 1992 гг. быў галоўным рэдактарам выдавецтва “Беларуская Савецкая Энцыклапедыя”.

Генадзь Пашкоў з Іванам Шамякіным у выдавецтве “Беларуская энцыклапедыя”. Мінск, 1997 (?).  З архіва Г. Пашкова
Генадзь Пашкоў з Іванам Шамякіным у выдавецтве “Беларуская энцыклапедыя”. Мінск, 1997 (?). З архіва Г. Пашкова

За заслугі ў галіне літаратуры быў узнагароджаны ордэнамі Леніна, “Знак пашаны”, трыма ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, медалём Францыска Скарыны і іншымі медалямі. Іван Пятровіч – лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1951 г.) за раман “Глыбокая плынь” , Літаратурнай прэміі імя Якуба Коласа (1959 г.) за раман “Крыніцы”, Дзяржаўнай прэміі БССР імя Якуба Коласа (1968 г.) за раман “Сэрца на далоні” і кнігу “Трывожнае шчасце”, Літаратурнай прэміі Міністэрства абароны СССР (1978 г.) за кнігу “Гандлярка і паэт. Шлюбная ноч”, Дзяржаўнай прэміі БССР у галіне тэатральнага мастацтва, кінематаграфіі, радыё і тэлебачання (1982 г.) за кінафільм “Вазьму твой боль”.

Глыбокая плынь. Раман. Мн., Дзяржаўнае выдавецтва БССР, 1949. З архіва І. Шамякіна
Глыбокая плынь. Раман. Мн., Дзяржаўнае выдавецтва БССР, 1949. З архіва І. Шамякіна

Пасведчанні старшыні Вярхоўнага Савета БССР і дэпутата Вярхоўнага Савета СССР . Мінск, 1980, 1984. З архіва І. Шамякіна
Пасведчанні старшыні Вярхоўнага Савета БССР і дэпутата Вярхоўнага Савета СССР . Мінск, 1980, 1984. З архіва І. Шамякіна

У 1972 г. Івану Пятровічу Шамякіну было нададзена ганаровае званне Народнага пісьменніка БССР, а да свайго 60-годдзя пісьменнік быў удастоены звання Героя Сацыялістычнай Працы.

Акрамя літаратурнай дзейнасці Іван Пятровіч ўсё жыццё актыўна ўдзельнічаў у грамадска-палітычным жыцці. У 1963 г. як сябра дэлегацыі БССР удзельнічаў у рабоце XVIII сесіі Генеральнай Асамблеі ААН. Неаднаразова абіраўся дэпутатам Вярхоўных Саветаў БССР (1963-1985 гг.) і СССР (1980-1989 гг.), старшынёй Вярхоўнага Савета БССР (1971-1985 г.).

Пасведчанне аб прысуджэнні Дзяржаўнай прэміі СССР трэцяй ступені і прысваенні звання лаўрэата Дзяржаўнай прэміі СССР за раман “Глыбокая плынь”. 5.11.1962. З архіва І. Шамякіна
Пасведчанне аб прысуджэнні Дзяржаўнай прэміі СССР трэцяй ступені і прысваенні звання лаўрэата Дзяржаўнай прэміі СССР за раман “Глыбокая плынь”. 5.11.1962. З архіва І. Шамякіна

За больш чым 60-гадовую творчую працу І. Шамякіна выйшлі ў свет каля 130 кніг. Сярод самых вядомых: раманы “Глыбокая плынь” (1949 г.), “У добры час” (1953 г.), “Сэрца на далоні” (1964 г.), “Снежныя зімы” (1970 г.), “Атланты і карыятыды” (1974 г.), “Вазьму твой боль” (1979 г.), “Петраград – Брэст” (1983 г.), “Зеніт” (1987 г.); цыкл з пяці аповесцей (“Непаўторная вясна” (1957 г.), “Начныя зарніцы” (1958 г.), “Агонь і снег” і “Пошукі сустрэчы” (1959 г.), “Мост” (1965 г.) аб’яднаных ў пенталогію “Трывожнае шчасце” (1960, 1973, 1982 гг.); апавяданні і аповесці “Дзве сілы” (1951 г.), “Матчыны рукі” (1961 г.), “Вячэрні сеанс” (1968 г.), “Бацька і дзеці” (1971 г.), “Гандлярка і паэт. Шлюбная ноч” (1976 г.), “У роднай сям’і” (1986 г.); п’есы “Не верце цішыні” (1958 г.), “Выгнанне блудніцы” (1961 г.), “Экзамен на восень” (1973 г.), “Баталія на лузе” (1975 г.), “Залаты медаль» (1979 г.), а таксама кніжкі апавяданняў для дзяцей.

Дзве сілы. Апавяданні. Мн., Дзяржаўнае выдавецтва БССР, 1951.
Дзве сілы. Апавяданні. Мн., Дзяржаўнае выдавецтва БССР, 1951.

Матчыны рукі. Выбраныя апавяданні. Мн., 1961.
Матчыны рукі. Выбраныя апавяданні. Мн., 1961.

У Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры захоўваецца каля 800 музейных прадметаў, звязаных з жыццём і творчасцю народнага пісьменніка Беларусі Івана Шамякіна. Першыя прадметы, прынятыя на пастаяннае захоўванне, былі перададзены самім Іванам Пятровічам у 1987 г. З гэтага перыяду і да 2004 г. пісьменнік падараваў музею каля 600 прадметаў, якія склалі аснову яго архіву. Сярод матэрыялаў: фатаграфіі, дакументы, кнігі, у тым ліку з аўтографамі, часопісы, запрашальныя білеты, афішы, лісты, паштоўкі, рукапісы, асабістыя рэчы. Каля 200 прадметаў пасля смерці пісьменніка былі перададзены ў музей яго нашчадкамі і папоўнілі музейныя калекцыі “Газеты”, “Ткацтва”, “Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва” і “Жывапіс”.

Гандлярка i паэт. Шлюбная ноч. Аповесці. Мн., Мастацкая літаратура, 1976. З архіва І. Шамякіна
Гандлярка i паэт. Шлюбная ноч. Аповесці. Мн., Мастацкая літаратура, 1976. З архіва І. Шамякіна

Асаблівай каштоўнасцю ў складзе пісьменніцкага архіву вылучаюцца кнігі з аўтографам Івана Шамякіна Васілю Вітку, Сяргею Новіку-Пяюну, Алесю Адамовічу, Кандрату Крапіве, Івану Чыгрынаву і інш., больш за 100 кніг аўтарства Івана Пятровіча на 10 мовах свету (сярод іх першыя выданні кніг, за якія ён быў узнагароджаны прэміямі БССР і СССР), больш за паўтары сотні фотадакументаў, рукапісы аповесці “Тайна драмы”, апавядання “Вячэрні сеанс”, перапіска з Васілём Віткам, Валянцінай Шчадрыной, лісты выдавецтваў да пісьменніка, шматлікія пасведчанні, граматы і запрашэнні на імя Івана Шамякіна, асабістыя рэчы (гальштукі, ручкі, акуляры), ілюстрацыі Арлена Кашкурэвіча да раманаў пісьменніка “Сэрца на далоні” і “Снежныя зімы”, газеты і часопісы з творамі Івана Пятровіча.

Іван Шамякін  – прызнаны майстар айчыннай мастацкай прозы, класік

Зеніт. Раман. Мн., Юнацтва, 1987. З архіва І. Шамякіна
Зеніт. Раман. Мн., Юнацтва, 1987. З архіва І. Шамякіна

беларускай літаратуры, адна з самых значных фігур у культуры нашай краіны. Яго творы шырока вядомыя і папулярныя сярод чытачоў таму, што ён умеў выбіраць актуальныя, цікавыя для народа тэмы, спрабаваў заўважаць новыя, тыповыя  рысы ў свядомасці і паводзінах людзей. Вобразы яго твораў зразумелыя і блізкія кожнаму чытачу. Творчая і грамадская дзейнасць Івана Пятровіча Шамякіна— прыклад самаадданага служэння роднай літаратуры, беларускай культуры і свайму народу.

Шышова Н.А.,

старшы навуковы супрацоўнік 

аддзела ўліку, навуковай апрацоўкі 

і захоўвання фондаў

[TS_VCSC_Lightbox_Gallery content_images=”4421,4422,4423,4424,4425,4426,4427,4428,4435,4436,4437,4438,4440,4441,4442,4443,4444,4446,4451,4452,4453,4454,4455,4456,4457,4458″ content_images_size=”medium” lightbox_size=”full” content_images_titles=”У добры час. Раман. Мн. Дзяржаўнае выдавецтва БССР. 1953. На тытульнымлісце аўтограф аўтара дачцы: “Дочцы Тані/ на памяць і на шчасце./ І. Шамякін/ 29/ІV 53г./ Мн.”. З архіва І. Шамякіна,Крынiцы. Раман. Мн. Дзяржаўнае выдавецтва БССР. 1957. На авантытуле аўтограф аўтара сыну: “Сыну майму/ Сашы. Калі/ табе споўнілася сем/ год і ты пачаў/ вучыцца сынок./ Вучыся добра і/ расці разумны./ Твой тата./ І. Шамякін/ 13/ІХ 57г.”. З архіва І. Шамякіна ,Трывожнае шчасце. Мн. Дзяржаўнае выдавецтва БССР. 1960. З дароўным надпісам аўтара С. Майхровічу: “Якубу Усікаву-/ з найлепшымі/ сяброўскімі пачуццямі і/ пажаданьнямі./ І. Шамякін/ 25/ІІІ 60”. З архіва С.С. Майхровіча,Сэрца на далонi. Мн. Беларусь. 1964. На тытульным лісце дароўны надпіс аўтара Марыі Канстанцінаўне Хайноўскай: “Марыі Канстанцінаўне/ Хайноўскай-/ на добрую памяць./ Іван Шамякін/ 10/VII 64 г.”. З архіва М.К. Хайноўскай.,Снежныя зімы. Раман. Мн. Беларусь. 1970.На тытульным лісце дароўны надпіс аўтара Івану Чыгрынаву: “Івану Чыгрынаву./ Бярыся за раманы./ Даганяй мяне/ па колькасці / пераганяй па/ якасці./ Іван Шамякін/ 31.VIII.70 г.”. З архіва І. Чыгрынава,Атланты і карыятыды. Мн. Мастацкая літаратура. 1974. На тытульным лісце аўтограф аўтара Марыі Канстанцінаўне Хайноўскай: “Дарагой Марыі/ Канстанцінаўне -/ з глыбокай павагай і/ найлепшымі пажадан-/ нямі/ І. Шамякін/ 7.11 75г.”. З архіва М.К. Хайноўскай,Петраград-Брэст. Гістарычны раман. Мн. Мастацкая літаратура. 1983. На тытульным лісце дароўны надпіс аўтара музею: “Музею гісторыі/ беларускай літа-/ратуры./ Іван Шамякін/ 16.ХІ 87 г.”. З архіва І. Шамякіна,Карэнні і галіны. Партрэты настаўнікаў; сяброў; бацькоў; сваякоў; штрыхі аўтапартрэта. Мн. Мастацкая літаратура. 1986. На тытульным лісце аўтограф аўтара музею: “Літаратурнаму/ музею./ Іван Шамякін/ 16.Х.87 г”. З архіва І. Шамякіна ,Іван Шамякін з маці Сынклетай Сцяпанаўнай. З архіва І. Шамякіна.,Іван Шамякін і Максім Танк на 9 з’ездзе пісьменнікаў Беларусі. З архіва І. Шамякіна,Іван Шамякін. Ждановічы. 1982. Фота А. Каляды. З архіва І. Шамякіна,Іван Шамякін з унучкамі Машай і Славянай. 1993. З архіва І. Шамякіна ,Баталія на лузе. Рукапіс камедыі ў адной дзеі. З архіва І. Шамякіна,Вялікая княгіня. Рукапіс рамана. 20.12.1994. З архіва І. Шамякіна,Тайна драмы. Аповесць пра сябра. Прысвечана Андрэю Макаёнку. З архіва І. Шамякіна,Ліст Івана Шамякіна да Васіля Віткі. Гомельская вобл. 1940-я. З архіва В. Віткі,Ліст Івана Шамякіна да Васіля Віткі. 25.11.1945. З архіва В. Віткі,Дакумент. Характарыстыка Міхася Лынькова на Івана Шамякіна. 18.07.1952. З архіва М.К. Хайноўскай,Часопіс “Полымя”. № 11-12. Мн. Дзяржаўнае выдавецтва БССР. Лістапад-снежань 1945.,Народны пісьменнік Беларусі Іван Пятровіч Шамякін з унукам Іванам. Мастак Замай Ала Мікалаеўна. Мінск. 2003. Палатно; алей. ,Ілюстрацыі Арлена Кашкурэвіча да рамана Івана Шамякіна “Снежныя зімы”. Папера; гуаш. З архіва А. Кашкурэвіча,Ілюстрацыя Арлена Кашкурэвіча да рамана Івана Шамякіна “Снежныя зімы”. Папера; гуаш. З архіва А. Кашкурэвіча,Ілюстрацыя Арлена Кашкурэвіча да рамана Івана Шамякіна “Снежныя зімы”. Папера; гуаш. З архіва А. Кашкурэвіча,Папка для дакументаў. Належала І. Шамякіну. Скура штучная; тканіна; метал. З архіва І. Шамякіна,Гадзіннік кішэнны “Луч”. Належыў І. Шамякіну. Метал; шкло. З архіва І. Шамякіна,Сувенір “Георгій Скарына”. Належыў І. Шамякіну. На металічнай пласціне надпіс – гравіроўка: “Паважанаму/ Івану Пятровічу/ Шамякіну/ ад гаражан старажытнага/ Полацка. 15.06.80”. Метал; пластмаса. Гравіроўка; фарба. З калекцыі сувеніраў падараваных яму пад час сустрэч з чытачамі.” content_style=”Grid” trigger_grayscale=”false” fullwidth=”false” breakouts=”6″ data_grid_breaks=”240,480,720,960″ data_grid_space=”2″ data_grid_order=”false” data_grid_shuffle=”false” data_grid_limit=”0″ animation_in=”ts-viewport-css-flipInX” css3animations_in=”Flip In X” animation_out=”ts-viewport-css-slideOutDown” css3animations_out=”Slide Out Down” flex_animation=”slide” animation_mobile=”false” auto_height=”true” page_rtl=”false” flex_breaks_thumbs=”200,400,600,800,1000,1200,1400,1600,1800″ flex_breaks_single=”240,480,720,960,1280,1600,1980″ number_images=”1″ flex_margin=”0″ auto_play=”false” show_playpause=”true” show_bar=”true” bar_color=”#dd3333″ show_speed=”5000″ stop_hover=”true” show_navigation=”true” dot_navigation=”true” flex_border_width=”5″ flex_border_color=”#ffffff” flex_background=”#ffffff” filters_toggle=”Toggle Filter” filters_showall=”Show All” filters_available=”Available Groups” filters_selected=”Filtered Groups” filters_nogroups=”No Groups” lightbox_pageload=”false” thumbnail_position=”bottom” thumbnail_height=”100″ lightbox_effect=”random” lightbox_autooption=”false” lightbox_autoplay=”false” lightbox_speed=”5000″ lightbox_backlight=”auto” lightbox_backlight_color=”#ffffff” lightbox_social=”true” flex_tooltipthumbs=”false” slice_tooltipthumbs=”none” tooltipster_position=”ts-simptip-position-top” tooltipster_offsetx=”0″ tooltipster_offsety=”0″ margin_top=”0″ margin_bottom=”0″][/TS_VCSC_Lightbox_Gallery]
Close Menu