Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Спадчына пісьменніцы ў зборы Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры.

27 чэрвеня беларускай пісьменніцы і літаратуразнаўцы Лідзіі Арабей споўнілася б 90 гадоў. Таму сёння хочацца прыгадаць некаторыя старонкі з жыцця даследчыцы, грунтуючыся на матэрыялах з фондаў Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры.

    Лідзія Львоўна Арабей нарадзілася ў 1925 годзе ў вёсцы Нізок Уздзенскага раёна Мінскай акругі. Дарэчы, месца гэтае багатае на таленты. Тут нарадзіліся такія вядомыя беларускія пісьменнікі як Кандарат Крапіва і Паўлюк Трус. Мала таго, Кандрат Крапіва сустрэў тут сваё каханне ў вобразе маладой дзяўчыны Алены Махнач, якая была стрыечнай сястрой маці Лідзіі Арабей Марыі Антонаўны Махнач.

    Па апошняй волі Лідзіі Львоўны ў сакавіку гэтага года  Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры атрымаў у дар ад яе пляменніцы Ірыны Генадзьеўны Шыдлоўскай асабістыя рэчы, кнігі, дакументы і сямейны фотаальбом пісьменніцы. Гэта цікавыя сведкі не толькі жыцця і творчасці Лідзіі Арабей, яе родных і сяброў, але і важныя гістарычныя крыніцы.

    Так, у фонды музея паступіла 68 кніг з аўтографамі знакамітых беларускіх пісьменнікаў: Васіля Быкава, Алеся Адамовіча, Ніла Гілевіча, Івана Навуменкі, Сяргея Грахоўскага, Івана Чыгрынава, Анатоля Вярцінскага, Івана Мележа, Івана Шамякіна і іншых. Гэта пераважна выданні, рэдактарам якіх была Лідзія Львоўна.

    Пасля сумеснага падарожжа па Хабараўскім краі цікавы аўтограф пакінуў у сваёй кніжцы “Працяг размовы” Янка Брыль: “Лідачцы Арабей, на якую крычаў, крычу і буду – на ўсіх кантынентах – крычаць, як стары буркун. Зазлуй, калі ласка, яшчэ раз!.. 21.Х.62”.

    Сярод выданняў і кніжка з дароўным надпісам народнага эстонскага пісьменніка Ааду Хінта. Справа ў тым, што ў 1960 годзе Лідзія Львоўна разам з А.Раманоўскай пераклала яго раман “Бераг вятроў”.

    Безумоўна, дарыў свае кнігі Лідзіі Арабей і вядомы зямляк, народны пісьменнік Беларусі, Кандрат Крапіва. На тытульным лісце аднаго з яго зборнікаў “Вершы і байкі” чытаем: “Лідзе Львоўне Арабей, якая родам, можна сказаць, з таго ж самага Нізка, – з пажаданнем далейшых творчых поспехаў. 13/ІІ.1968 г.”.

    Падпісвала і прэзентавала кнігі беларускім пісьменнікам, сябрам і сама Лідзія Львоўна. Некаторыя з іх трапілі ў музей на працягу апошніх гадоў. Гэта такія вядомыя зборнікі аповесцей і апавяданняў як “Мера часу” (1962), “Ларыса” (1964), “Мне трэба ехаць” (1974), “Паласа дажджу” (1984), “Пошукі кахання” (1987), “Перавал” (1998), раманы “Іскры ў папялішчы” (1970) і “Сузор’е Вялікай Мядзведзіцы” (1980). Захоўваецца ў фондах і яе першае крытыка-біяграфічнае даследаванне “Цётка (Алаіза Пашкевіч)”, якое выйшла 1956 годзе, а таксама наступныя дакументальныя аповесці “На струнах буры” (1967) і “Стану песняй” (1977), дзе даследчыца сабрала і апрацавала вялікі матэрыял пра нашу выдатную паэтку беларускага адраджэння.

    Як і яе маці, Лідзія Арабей двойчы ўступала ў шлюб. У 1942 годзе падчас акупацыі яна выехала ў Заходнюю Беларусь, дзе выйшла замуж за Аляксея Аляксеевіча Арабея, які ў 1944 годзе быў расстраляны нямецка-фашысцкімі захопнікамі за сувязь з партызанамі. У 1945 годзе пісьменніца вяртаецца ў Мінск, дзе знаёміцца са сваім другім выбраннікам – вядомым беларускім мастаком Яўгенам Ганкіным, які з 1946 года працаваў на кінастудыі “Беларусьфільм”. Аб гэтым перыядзе іх знаёмства красамоўна распавядае серыя фатаграфій 1950-х гадоў, змешчаная ў іх сямейным фотаальбоме. Гэта камерныя і атмасферныя фота, пранізаныя цеплынёй іх пачуццяў і хараством маладосці.

    Трэба сказаць, што гэты фотаальбом уражвае сваім характарам. Здаецца, што ўсе тыя асобы, месцы і краявіды, якія можна сустрэць на фатаграфіях, знаёмыя або не, нясуць у сабе нешта значна большае, чым проста адлюстраванне нейкіх момантаў. Яны ўтрымліваюць у сабе цэлую культурную эпоху.

    Фатаграфіі не размешчаны ў храналагічным парадку, што дае магчымасць іх параўноўваць. Самая ранняя датуецца 1926 годам, дзе маленькая Ідачка сядзіць у крэсле ў гадавалым узросце. Апошняя зроблена ў сярэдзіне 1990-х гадоў. Ёсць фота з дароўнымі надпісамі ад пляменнікаў Лідзіі Львоўны і Яўгена Маркавіча, што сведчыць аб цесных сямейных сувязях.

    Вылучаюцца фатаграфіі, якія зроблены ў падарожжах і на адпачынку ў санаторыях у розныя гады. Была Лідзія Арабей і ў Злучаных Штатах Амерыкі, дзе пасмяротна выдала мемуары Яўгена Ганкіна “Крыло ангела”.

    Як ужо адзначалася, Лідзія Львоўна шмат гадоў актыўна займалася зборам інфармацыі, вывучэннем і папулярызацыяй творчай спадчыны знакамітай беларускай паэткі Алаізы Сцяпанаўны Пашкевіч, больш вядомай пад псеўданімам Цётка. У 1958 годзе Лідзія Арабей абараніла кандыдацкую дысертацыю па тэме “Жыццё і творчасць Цёткі/Алаізы Пашкевіч”. І менавіта дзякуючы ёй у 1996 годзе фонды музея папоўніліся двума дэбютнымі зборнікамі нашай рэвалюцыйна-дэмакратычнай паэткі “Хрэст на свабоду” і “Скрыпка беларуская”. Абодва надрукаваны лацінкай. Разам з кнігамі былі дзве фотакарткі, якія належалі сям’і Цёткі: партрэты яе маці Ганны Пашкевіч з роду Вызгаў і сястры Марыі, зробленыя ў Вільні ў пачатку ХХ стагоддзя. Своеасаблівым вынікам шматгадовай даследчыцкай працы з’явіўся альбом, дзе Лідзія Арабей сабрала арыгіналы і копіі фотадакументаў і пісьмовых крыніц пра жыццёвы і творчы шлях Цёткі, а таксама матэрыялы па ўшанаванню яе памяці.

    Цікавыя звесткі аб акружэнні, жыцці і дзейнасці Алаізы Пашкевіч можна знайсці ў ліставанні Лідзіі Арабей з гісторыкам Юрыем Туронкам і супрацоўніцай Кіеўскага музея Лесі Украінкі Алай Дыба.

    Яшчэ адна ўнікальная рэч патрапіла ў музей у гэтым годзе ад блізкай сяброўкі Лідзіі Арабей – Валянціны Аркадзьеўны Доўнар. Гэта драўлянае насценнае распяцце з дому Цёткі на Шчуччыне, якое вісела над ложкам яе маці, а пасля трапіла ў Польшчу. Праз некаторы час сястра Цёткі Караліна Пашкевіч асабіста падаравала яго Лідзіі Львоўне.

    Аднак, самы вялікі ўнёсак у музейную скарбніцу быў зроблены даследчыцай у 1999 годзе, калі ў фонды музея з яе архіва паступіла больш за 250 адзінак захоўвання. Сярод матэрыялаў – рукапісы празаічных твораў пісьменніцы: “На беразе Ла-Манша”, “Добрая фея”, “Скрыпачка”, “Новы сшытак”, “Воблачка”, “Птушка Хірасімы” і інш., рукапісы п’есы ў дзвюх дзеях “На полымі любві”, аднайменных эсэ і артыкулаў на беларускай і рускай мовах, а таксама, літаратурны сцэнарый “Кроплі крыві гарачай”, драматычны твор “Пякучыя пялёсткі”. Публіцыстыка прадстаўлена артыкуламі, прысвечанымі асветніцкай і педагагічнай дзейнасці Цёткі і яе кніжцы “Першае чытанне для дзетак беларусаў”. Згаданыя творы Лідзіі Арабей адлюстроўваюць яе неабыякавае стаўленне да лёсу нацыянальнай літаратуры і беларусаў у цэлым. Так, на прыкладзе Цёткі, пісьменніца паказала, як трэба самааддана служыць свайму народу і сваёй працай кожны дзень рабіць крок наперад, каб не забыцца пра тое, хто мы ёсць.

    Адметнае месца ў архіве Лідзіі Арабей займаюць графічныя творы. У 1997 годзе музей атрымаў у дар ад пісьменніцы карціну “Векапомнае”, прысвечаную памяці Уладзіміра Караткевіча. Аўтар работы – Яўген Ганкін. А ў 1999 годзе музейныя фонды папоўніліся экслібрысам Лідзіі Львоўны, які для яе зрабіў знакаміты беларускі мастак-графік Яўген Ціхановіч. Гэты кніжны знак уяўляе сабой егіпецкага сфінкса, які ляжыць на вялікай кнізе і трымае ў лапах пісьменніцкі атрыбут – гусінае пяро.

     Лідзія Арабей пакінула пасля сябе багатую літаратурную спадчыну. Яе творамі зачытваюцца дарослыя і дзеці. З-пад пяра пісьменніцы выйшаў не адзін дзясятак зборнікаў аповесцей і апавяданняў, а яе літаратуразнаўчыя працы асвяцілі шмат пытанняў аб жыцці і дзейнасці беларускай паэткі Алаізы Пашкевіч. Творчасць Лідзіі Арабей – гэта каштоўны культурны здабытак для ўсяго беларускага народа.

 

Баева Кацярына Сяргееўна,

старшы навуковы супрацоўнік аддзела ўліку,

навуковай апрацоўкі і захоўвання фондаў ДМГБЛ

[TS_VCSC_Lightbox_Gallery content_images=”2401,2402,2403,2404,2405,2406,2407,2408,2409,2410,2411,2412,2413,2414,2415,2416,2417″ content_images_size=”medium” lightbox_size=”full” content_images_titles=”З архіва Лідзіі Арабей,Аўтограф Васіля Быкава: “Рэдактару гэтай кніжкі першаму чытачу і крытыку шаноўнай Лідзіі Львоўне. Са шчырасцю і ўдзячнасцю. Васіль Быкаў 25/X-68 Гродна”,Аўтограф Івана Навуменкі: “Дарагой Лідзе Арабей цудоўнай дзяўчыне і чуламу рэдактару. 27.6.60г. Ів. Навуменка”,Аўтограф Аляксандра Дракахруста: “Дорогим Лиде и Жене! Да хранит их Господь от сквозных и прочих ранений. Сердечно! Саша. Янв. 84 г. Минск”,Сямейны фотаальбом Лідзіі Арабей і Яўгена Ганкіна ,Лідзія Арабей у дзяцінстве. Менск 1929. З сямейнага фотаальбома,Лідзія Арабей (другая справа) падчас вучобы ў БДУ. З сямейнага фотаальбома,Лідзія Арабей з мужам Яўгенам Ганкіным. 1950-я гг. З сямейнага фотаальбома ,Янка Брыль/Валянцін Тарас/Ніл Гілевіч/Лідзія Арабей і Навум Кіслік падчас падарожжа па Хабараўскім краі. РСФСР г.Хабараўск 1961 (?). З сямейнага фотаальбома,Васіль Быкаў/ Лідзія Арабей і Леў Салавей падчас адпачынку ў Ялце. 1975,Лідзія Арабей/ Станіслаў Вызго (стрыечны брат Цёткі) і Караліна Пашкевіч (сястра). Польшча в.Франін 1977,Лідзія Арабей (у цэнтры) у ЗША,Артыкул “Мой славуты зямляк” прысвечаны Кандрату Крапіве,Апавяданне “Добрая фея” ,П’еса ў дзвюх дзеях “На полымі любві”,Крыж/ які вісеў над ложкам маці Цёткі,Асабістыя рэчы Лідзіі Арабей паступіўшыя ў фонды ў 2015 годзе” content_style=”Grid” trigger_grayscale=”false” fullwidth=”false” breakouts=”6″ data_grid_breaks=”240,480,720,960″ data_grid_space=”2″ data_grid_order=”false” data_grid_shuffle=”false” data_grid_limit=”0″ animation_in=”ts-viewport-css-flipInX” css3animations_in=”Flip In X” animation_out=”ts-viewport-css-slideOutDown” css3animations_out=”Slide Out Down” flex_animation=”slide” animation_mobile=”false” auto_height=”true” page_rtl=”false” flex_breaks_thumbs=”200,400,600,800,1000,1200,1400,1600,1800″ flex_breaks_single=”240,480,720,960,1280,1600,1980″ number_images=”1″ flex_margin=”0″ auto_play=”false” show_playpause=”true” show_bar=”true” bar_color=”#dd3333″ show_speed=”5000″ stop_hover=”true” show_navigation=”true” dot_navigation=”true” flex_border_width=”5″ flex_border_color=”#ffffff” flex_background=”#ffffff” filters_toggle=”Toggle Filter” filters_showall=”Show All” filters_available=”Available Groups” filters_selected=”Filtered Groups” filters_nogroups=”No Groups” lightbox_pageload=”false” thumbnail_position=”bottom” thumbnail_height=”100″ lightbox_effect=”random” lightbox_autooption=”false” lightbox_autoplay=”false” lightbox_speed=”5000″ lightbox_backlight=”auto” lightbox_backlight_color=”#ffffff” lightbox_social=”true” flex_tooltipthumbs=”false” slice_tooltipthumbs=”none” tooltipster_position=”ts-simptip-position-top” tooltipster_offsetx=”0″ tooltipster_offsety=”0″ margin_top=”0″ margin_bottom=”0″][/TS_VCSC_Lightbox_Gallery]
Close Menu