Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры


“Ёсць людзі, якія маюць быццам не адно жыццё, не адну біяграфію, — жыццё іх упрыгожвае многія тысячы жыццяў, біяграфій! Дзелячыся з мноствам людзей багаццем сваёй душы, чалавек тады не бяднее, а наадварот – узбагачаецца сілай народа, яго ўдзячнасцю і любоўю. Такім чалавекам – сапраўдным сынам народа – мы называем і Кандрата Крапіву.”

Янка Брыль

85

    Кандрат Крапіва (сапр. Кандрат Кандратавіч Атраховіч) нарадзіўся 5 сакавіка 1896 года ў вёсцы Нізок Ігуменскага павета (цяпер Уздзенскі раён) Мінскай губерні, у сялянскай сям’і. Вучыўся ў царкоўнапрыходскай школе, Уздзенскім народным вучылішчы, 4-класных гарадскіх вучылішчах у Стоўбцах і Койданава (цяпер Дзяржынск). Пасля заканчэння ў 1913 годзе экстэрнам здаў у Мінску экзамен на званне народнага настаўніка. У жніўні 1915 года прызваны ў царскую армію. Удзельнічаў у баях на Румынскім фронце. Як настаўнік у лютым 1918 года дэмабілізаваны. У пачатку 1920-х гадоў камандаваў у Чырвонай Арміі, потым настаўнічаў на Уздзеншчыне. У 1925 годзе пераехаў ў Мінск. Тут скончыў літаратурна-лінгвістычнае аддзяленне педфака БДУ (1930). Працаваў інструктарам Цэнтральнага бюро краязнаўства пры Інбелкульце (1925-1926), загадчыкам аддзела ў часопісе “Полымя рэвалюцыі” (1)* (1932-1936). Удзельнічаў у паходзе Савецкай Арміі ў Заходнюю Беларусь (1939), у савецка-фінляндскай вайне 1939-1940 гг. На пачатку Вялікай Айчыннай вайны ў Маскве працаваў у франтавой газеце “За Савецкую Беларусь” (2), у 1943-1945 гг. рэдагаваў сатырычную газету-плакат “Раздавім фашысцкую гадзіну” (3,4). У пасляваенныя гады – рэдактар часопіса “Вожык” (1945-1947) (5), загадчык сектара мовазнаўства Інстытута мовы і літаратуры АН БССР (1947-1952), дырэктар Інстытута мовазнаўства АН БССР (1952-1956). У 1956 – студзені 1982 гг. – віцэ-прэзідэнт АН БССР (6). Са студзеня 1982 г. па сакавік 1989 г. – вядучы навуковы супрацоўнік-кансультант у аддзеле лексікалогіі і лексікаграфіі Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа АН БССР.

    Кандрату Крапіве прысвоены ганаровыя званні народнага пісьменніка БССР (1956), Героя Сацыялістычнай Працы (1975) (7), Заслужанага дзеяча навукі БССР (1978). Быў узнагароджаны чатырма ордэнамі Леніна, ордэнамі Кастрычніцкай Рэвалюцыі, Чырвонага Сцяга, Працоўнага Чырвонага Сцяга, Айчыннай вайны II ступені (8), Чырвонай Зоркі (9), Дружбы народаў (10) і медалямі. Доктар філалагічных навук, акадэмік АН БССР (11,12). Член СП СССР з 1934 года.

 Памёр Кандрат Кандратавіч 7 студзеня 1991 года.

    Свой творчы шлях Кандрат Крапіва пачынаў менавіта як паэт-сатырык. Яго першы надрукаваны твор – вершаваны фельетон “Жили-были”, пабачыў свет на старонках газеты “Красноармейская правда” 13 красавіка 1922 года. Крыху пазней, у газеце “Савецкая Беларусь”, быў надрукаваны і першы сатырычны верш на беларускай мове “Сваты”. З гэтага часу пачынаецца яго плённая літаратурная праца. Кандрат Крапіва быў членам літаратурных аб’яднанняў “Маладняк” (1924-1926) (13) і “Узвышша” (1926-1931) (14,15). Сатыра і гумар сталі вызначальнымі рысамі яго творчасці, якія пабачылі свет у кнігах “Асцё” (1925), “Крапіва” (1925) (16), “Біблія” (1926) (17),  “Хвядос – Чырвоны нос” (1931) (18), “Выбраныя байкі” (1932), “Выбраная сатыра” (1938) (19), “Смех і гнеў” (1946) (20), “Жаба ў каляіне” (1957) (21), “Сорак баек” (1966) і інш., а таксама ў апошніх яго кніжках “Загадкі дзеда Кандрата” (1986) (22) і “Колючий строй” (1989) (23).

    У пачатку 1930-х гадоў Кандрат Крапіва звярнуўся да драматургіі. Яго п’есы “Канец дружбы” (1934) (24), “Партызаны” (1937) (25), “Хто смяецца апошнім” (1939) (26), “Проба агнём” (1943), “З народам” (1948), “Пяюць жаваранкі” (1950), “Зацікаўленая асоба” (1953), “Людзі і д’яблы” (1958), “Брама неўміручасці” (1973), “На вастрыі” (1982) гэта значная з’ява не толькі ў беларускай драматургіі, але і ва ўсёй шматнацыянальнай драматургіі былой савецкай краіны. У гэтых творах пісьменнік узнімаў актуальныя праблемы і хвалюючыя тэмы тагачаснай рэчаіснасці.

    Кандрат Кандратавіч выдаў і зборнікі прозы “Апавяданні” (1926), “Людзі суседзі” (1928) (27), “Жывыя праявы” (1930) (28). У 1932 годзе асобным выданнем выйшаў яго раман “Мядзведзічы” (29), прысвечаны жыццю беларускай вёскі канца 1920-х гадоў.

    Аўтар літаратуразнаўчых і крытычных артыкулаў, лінгвістычных прац, адзін з навуковых рэдактараў (з Я.Коласам і П.Глебкам) “Русско-белорусского словаря” (1953), навуковы рэдактар “Беларуска-рускага слоўніка” (1962), “Тлумачальнага слоўніка беларускай мовы” у 5 тамах (1977-1984) і інш.

    Вядомы і як перакладчык на беларускую мову (30).

    Кандрату Крапіве тройчы прысуджаліся Дзяржаўныя прэміі СССР: у 1941 г. – за п’есу “Хто смяецца апошнім”, у 1951 г. – за п’есу “Пяюць жаваранкі”, у 1971 г. – за комплекс прац у галіне беларускай лінгвагеаграфіі. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР імя Янкі Купалы (1974) за п’есу “Брама неўміручасці”.

    У зборы Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры захоўваецца архіў Кандрата Крапівы, які налічвае каля 2000 адзінак захоўвання. У фонды музея яго перадала нявестка пісьменніка Зоя Мікалаеўна Атраховіч у 1998 і 2006 гадах. Сярод першых паступленняў былі кнігі “Крапіва”, “Канец дружбы”, “Выбраныя вершы”, “Смех і гнеў”, рукапісы вершаў “Жанчынам-купалаўкам”, “Ні мёду ні смуроду”, “Рэйган-касманаўт” і многія іншыя матэрыялы. Архіў пісьменніка ўключае ў сябе кнігі, дакументы (31,32), газеты, часопісы, фотадакументы, асабістыя рэчы (33-38), лісты, паштоўкі, тэлеграмы ад сяброў і калег, рукапісы і машынапісы (39-44), а таксама крытычныя артыкулы аб творчасці пісьменніка. Найбольш каштоўныя рукапісы датуюцца сярэдзінай 1940-х гг., сярод іх “Незабыўнай памяці…друга і таварыша”, “Я быў у Трасцянцы”, а таксама паштовая картка да Міхася Лынькова 1942 года (45). Сярод фотадакументаў вылучаюцца здымкі 1920-1950‑х гг. (46-54): партрэты, фатаграфіі, зробленыя падчас працы ў рэдакцыі газеты “За Савецкую Беларусь” у Маскве, а таксама сямейныя фота (55-61) і фотапартрэты з дароўнымі надпісамі фотакарэспандэнту-ЛіМаўцу Уладзіміру Круку (62). Значнае месца займае асабістая бібліятэка Кандрата Крапівы, якая змешчана ў чатырох кніжных шафах з кватэры пісьменніка, і яго рабочы стол 1950-х гадоў.

    Мастацкія працы прадстаўлены двума экслібрысамі (63), якія зрабіў для Кандрата Кандратавіча беларускі мастак-графік Яўген Красоўскі, а таксама яскравымі кніжнымі ілюстрацыямі таленавітага майстра сатыры і плакату Анатоля Волкава (64-73).

    З новых паступленняў у фондах музея можна адзначыць ліставанне Петруся Броўкі з Кандратам Крапівой, якое датуецца 1970-мі гадамі (74).

    Творы народнага пісьменніка Кандрата Крапівы шырока вядомыя на ўсю Беларусь. Кожны зможа знайсці ў іх адказ на нейкае жыццёвае пытанне і натхніцца мудрасцю і неўміручым талентам піьменніка. Гэты дзіўны свет пранікае, узбагачае і дае магчымасць адкрыць для сябе вялікі скарб — беларускую нацыянальную літаратуру.

Баева Кацярына Сяргееўна,

загадчык аддзела ўліку, навуковай апрацоўкі

і захоўвання фондаў

ДМГБЛ

* — парадкавы нумар музейнага прадмета ў галерэі

[TS_VCSC_Lightbox_Gallery content_images=»4275,4276,4277,4278,4279,4280,4281,4282,4283,4284,4285,4286,4287,4288,4289,4290,4291,4292,4293,4294,4295,4296,4297,4298,4299,4300,4301,4302,4303,4304,4305,4306,4307,4308,4309,4310,4311,4312,4313,4314,4315,4316,4317,4318,4319,4320,4321,4322,4323,4324,4325,4326,4327,4328,4329,4330,4331,4332,4333,4334,4335,4336,4337,4338,4339,4340,4341,4342,4343,4344,4345,4346,4347,4348,4349,4350,4351,4352,4353,4354,4355,4356,4357,4358″ content_images_size=»medium» lightbox_size=»full» content_style=»Grid» trigger_grayscale=»false» fullwidth=»false» breakouts=»6″ data_grid_breaks=»240,480,720,960″ data_grid_space=»2″ data_grid_order=»false» data_grid_shuffle=»false» data_grid_limit=»0″ animation_in=»ts-viewport-css-flipInX» css3animations_in=»Flip In X» animation_out=»ts-viewport-css-slideOutDown» css3animations_out=»Slide Out Down» flex_animation=»slide» animation_mobile=»false» auto_height=»true» page_rtl=»false» flex_breaks_thumbs=»200,400,600,800,1000,1200,1400,1600,1800″ flex_breaks_single=»240,480,720,960,1280,1600,1980″ number_images=»1″ flex_margin=»0″ auto_play=»false» show_playpause=»true» show_bar=»true» bar_color=»#dd3333″ show_speed=»5000″ stop_hover=»true» show_navigation=»true» dot_navigation=»true» flex_border_width=»5″ flex_border_color=»#ffffff» flex_background=»#ffffff» filters_toggle=»Toggle Filter» filters_showall=»Show All» filters_available=»Available Groups» filters_selected=»Filtered Groups» filters_nogroups=»No Groups» lightbox_pageload=»false» thumbnail_position=»bottom» thumbnail_height=»100″ lightbox_effect=»random» lightbox_autooption=»false» lightbox_autoplay=»false» lightbox_speed=»5000″ lightbox_backlight=»auto» lightbox_backlight_color=»#ffffff» lightbox_social=»true» flex_tooltipthumbs=»false» slice_tooltipthumbs=»none» tooltipster_position=»ts-simptip-position-top» tooltipster_offsetx=»0″ tooltipster_offsety=»0″ margin_top=»0″ margin_bottom=»0″ content_images_titles=»1. Полымя рэвалюцыі. Кніга трэцяя. 1932 верасень. Дзяржаўнае выдавецтва Беларусі. ,2. Супрацоўнікі рэдакцыі газеты «Совецкая Беларусь«. Масква. 1942. Сярод прысутных: Кандрат Крапіва сакратар ЦК КПБ Цімафей Гарбуноў; Міхась Лынькоў; Павел Кавалёў; Кузьма Чорны; Васіль Вітка. З архіва М.Лынькова ,3. Пасведчанне на імя Атраховіча (Крапівы) Кандрата Кандратавіча — адказнага рэдактара газеты-плаката “Раздавім фашысцкую гадзіну”. Выданне ЦК КП(б)Б. 21 верасня 1943. З архіва К.Крапівы,4. Раздавім фашысцкую гадзіну. 1942 кастрычнік. Выданне ЦК КП (б) Беларусі. У нумары змешчана гумарыстычная п’еска “Дзе мае халуі?” К.Крапівы,5. Вожык. №11; 1946. Часопіс сатыры і гумару. Мн. Выданне Дзяржаўнага Выдавецтва БССР; адказны рэдактар К.Крапіва. У нумары змешчана гумарэска “Расціце – не аглядайцеся” пад псеўданімам Мацей Доўгі. З архіва А.Волкава,6. Калектыў Інстытута мовазнаўства імя Я.Коласа АН БССР. Мінск. 1958. У першым радзе пяты злева — Кандрат Крапіва. З архіва К.Крапівы,7. Пасведчанне на імя Атраховіча Кандрата Кандратавіча (Кандрата Крапівы) аб прысваенні звання Героя Сацыялістычнай Працы з уручэннем ордэна Леніна і залатога медаля “Серп і молат”. 16 чэрвеня 1975.З архіва К.Крапівы,8. Ордэн “Отечественной войны II степени”. № 5418667.,9. Ордэн “Красной Звезды” Кандрата Крапівы. № 3705626. ,10. Ордэн “Дружбы народов”. № 48664. ,11. Дакумент №38 на імя Атраховіча Кандрата Кандратавіча аб выбранні акадэмікам Акадэміі навук БССР па Аддзяленню грамадскіх навук. 14 лістапада 1950. З архіва К.Крапівы,12. Пасведчанне на імя Атраховіча Кандрата Кандратавіча акадэміка Акадэміі навук БССР. 14 лістапада 1950. З архіва К.Крапівы,13. Удзельнікі Пленума Цэнтральнага бюро Усебеларускага аб’яднання паэтаў і пісьменнікаў «Маладняк« (копія). Менск. 25 сакавіка 1926. У першым радзе трэці злева – Кандрат Крапіва. З архіва М.Хайноўскай,14. Узвышша. №8. 1930. Часопіс літаратуры мастацтва і крытыкі беларускага літаратурна-мастацкага згуртавання «Узвышша«. ,15. Члены літаратурнага аб’яднання «Узвышша«. Менск 1928. Першы рад злева направа: Пятро Глебка; Васіль Шашалевіч; Кандрат Крапіва; Змітрок Бядуля; Язэп Пушча; Адам Бабарэка і Кузьма Чорны. Другі рад злева направа: Тодар Кляшторны; Максім Лужанін; Антон Адамовіч; Уладзімір Дубоўка; Уладзімір Жылка і Сяргей Дарожны. З архіва А.Бабарэкі,16. Крапіва. Сатыра. Мн. Беларускае дзяржаўнае выдавецтва 1928. З архіва К.Крапівы,17. Біблія. Сатыра. Мн. Дзяржаўнае выдавецтва Беларусі 1926. ,18. Хвядос – Чырвоны нос. Мн. Дзяржаўнае выдавецтва Беларусі ЛіМ 1931.,19. Выбраная сатыра. Мн. Дзяржаўнае выдавецтва Беларусі 1938.,20. Смех і гнеў. Мн. Дзяржаўнае выдавецтва БССР 1946.,21. Жаба ў каляіне. Сатыра. Мн. Выдавецтва ЦК КП (б) Беларусі 1957. ,22. Загадкі дзеда Кандрата. Мн. “Юнацтва” 1986. На авантытуле аўтограф Кандрата Крапівы Кацярыне Філосафавай: “Екатерине Петровне/ Философовой с дружеским/ приветом/ Кондрат Крапива/ 26.04.86.”. З архіва К.Крапівы,23. Колючий строй. Стихи басни. Мн. Мастацкая літаратура 1989 г. З архіва К.Крапівы,24. Канец дружбы. П’еса ў 4-х актах. Мн. Дзяржаўнае выдавецтва Беларусі 1934. З архіва К.Крапівы,25. Партизаны. Драма в 4-х действиях. М.-Л. Государственное издательство Искусство. 1938.,26. Хто смяецца апошнім. Камедыя ў 3-х актах. Мн. Выдавецтва “Беларусь”. 1969. На тытульным лісце аўтограф Кандрата Крапівы Марыі Канстанцінаўне Хайноўскай: “Марыі Канстан-/ цінаўне Хай-/ ноўскай з добрымі/ пажаданнямі/ подпіс/ 1/III-1976 г.”. З архіва М.Хайноўскай,27. Людзі суседзі. Проза. Мн. Беларускае дзяржаўнае выдавецтва 1928. ,28. Жывыя праявы. Проза. Мн. Беларускае дзяржаўнае выдавецтва. 1930.,29. Мядзведзічы. Раман. Мн. Дзяржаўнае выдавецтва Беларусі 1935.,30. Крылоў І.А. Байкі. Пераклад з рускай мовы пад рэдакцыяй К.Крапівы. Мн. Дзяржаўнае выдавецтва БССР. 1950.,31. Дэпутатскае пасведчанне № 51 на імя Атраховіча Кандрата Кандратавіча дэпутата Вярхоўнага Савета БССР ад Ізмайлаўскай выбарчай акругі Беларускай ССР. 1985. З архіва К.Крапівы,32. Тэлеграма віншавальная Інстытута мовазнаўства АН БССР да Кандрата Крапівы. Мінск. 1 л. З архіва К.Крапівы,33. Акуляры Кандрата Крапівы. ,34. Наручны гадзіннік Кандрата Крапівы. Гадзіннікавы завод “Луч”.,35. Бумажнік Кандрата Крапівы.,36. Партфель Кандрата Крапівы. 1950-я.,37. Шахматы (сувенірныя) Кандрата Крапівы. ,38. Сувенір “Вулей”. З дароўным надпісам ад землякоў Кандрата Крапівы: “Дарагі Кандрат Кандратавіч!/ Ваша творчасць -/ цудадзейны мёд / рупліва сабраны шчодрым/ талентам з кветак народнай/ мудрасці і падараваны/ разам з сэрцам/ людзям./ Удзячныя землякі”,39. Урывак з верша “Крапіва” 1922 г. Аўтограф. 1 л. З архіва У.Содаля,40. Вал. Байка. Аўтограф. 29 верасня 1983. 1 л. ,41. Загадкі=амонімы дзеда Кандрата. Аўтограф. 1986 (?). 19 л.,42. Загадкі=амонімы дзеда Кандрата. Аўтограф. 1986 (?). 19 л.,43. Яна будзе жыць. Артыкул. Аўтограф. 9 л.,44. Ад маленства да сталасці. Нататка пра паходжанне свайго імя. Аўтограф. 1 л. З архіва У.Содаля,45. Картка паштовая да Міхася Лынькова. Уральск. 3 снежня 1942. З архіва К.Крапівы,46. Ян Райніс з беларускімі пісьменнікамі. Менск 1926. Копія. Злева направа першы рад: Змітрок Бядуля; Ян Райніс; Янка Купала і Кандрат Крапіва; другі рад: Язэп Пушча; Адам Бабарэка; Уладзімір Дубоўка; Пятро Глебка і Кузьма Чорны. З архіва А.Звонака,47. Беларускія пісьменнікі ў начальніка цэнтральнага штаба партызанскага руху Панцеляймона Панамарэнкі. Масква 1942. Злева направа: Віталь Вольскі; Міхась Лынькоў; сакратар ЦК КПБ Цімафей Гарбуноў; Васіль Вітка; Кандрат Крапіва; Вячаслаў Палескі; Давід Пінхасік; Панцеляймон Панамарэнка; Кузьма Чорны; Пятрусь Броўка; Васіль Барысенка і Міхась Машара. З архіва В.Віткі,48. Кандрат Крапіва; Эдзі Агняцвет; Іван Мележ з работнікамі Маскоўскага аўтазавода. Масква 1949. З архіва Э.Агняцвет,49. Кандрат Крапіва падчас адпачынку ў Доме творчасці беларускіх пісьменнікаў. Каралішчавічы 1952. З архіва К.Крапівы,50. Кандрат Крапіва падчас адпачынку ў Доме творчасці беларускіх пісьменнікаў. Каралішчавічы 1952. З архіва К.Крапівы,51. Беларускія пісьменнікі з дзеячамі навукі і культуры. Каралішчавічы (?). 1953. Злева направа: ?; Тарас Хадкевіч; ?; Міхась Клімковіч; Пятро Глебка; ?; Якуб Колас; Даніла Міцкевіч; Цімафей Гарбуноў; ?; Кандрат Крапіва; Пятрусь Броўка; ?; Міхась Лынькоў; Ілья Гурскі і Алесь Якімовіч. З архіва М.Лынькова,52. Кандрат Крапіва. Мінск 1950-я. З архіва К.Крапівы,53. Максім Лужанін; Пятро Глебка з жонкай; Яўгенія Пфляўмбаўм і Кандрат Крапіва з сябрамі. Каралішчавічы (?) 1950-я. З архіва К.Крапівы,54. Алесь Якімовіч і Кандрат Крапіва сярод землякоў . Уздзенскі раён 1958. Фота Ул.Крука. З архіва М.Хайноўскай,55. Кандрат Крапіва з сынам Барысам. СССР 1941. З архіва К.Крапівы ,56. Алена Канстанцінаўна Атраховіч (жонка К.Крапівы) з дзецьмі. БССР. 1942. З архіва К.Крапівы,57. Сям’я Кандрата Крапівы. Мінск (?). 1951. Злева направа першы рад: Кандрат Крапіва; жонка Алена Канстанцінаўна; сын Ігар; другі рад: дачка Людміла і нявестка Зоя. З архіва К.Крапівы,58. Кандрат Крапіва з унукам Колем. Ждановічы 1963. З архіва К.Крапівы,59. Кандрат Крапіва з унукамі. Мінск; сярэдзіна 1960-х. З архіва К.Крапівы,60. Кандрат Крапіва з праўнучкамі Варварай і Анастасіяй . Мінск. 1984. З архіва К.Крапівы,61. Кандрат Крапіва з сям’ёй. Мінск. 1989. З архіва К.Крапівы,62. Кандрат Крапіва. Каралішчавічы. 1960-я. Фота Ул.Крука. З аўтографам пісьменніка Уладзіміру Круку: “Уладзіміру Андрэевічу Круку/ ад арыгінала/ (подпіс)/ 28/II-1966 г.”. З архіва Ул.Крука,63. Я.Я.Красоўскі. Экслібрыс Кандрата Крапівы. Мінск. 1965. ,64. А.В.Волкаў. Ілюстрацыя да байкі “Заява” К.Крапівы. Мінск. 1965. ,65. А.В.Волкаў. Ілюстрацыя да байкі “Вол і авадзень” К.Крапівы. Мінск. 1965. ,66. А.В.Волкаў. Ілюстрацыя да байкі “Мурашка і жук” К.Крапівы. Мінск. 1965. ,67. А.В.Волкаў. Ілюстрацыя да байкі “Мачаха” К.Крапівы. Мінск. 1960. ,68. А.В.Волкаў. Ілюстрацыя да байкі “Лётчык і блыха” К.Крапівы. Мінск. 1960. ,69. А.В.Волкаў. Застаўка да байкі “У папа ды быў сабака” К.Крапівы. Мінск. 1965. ,70. А.В.Волкаў. Застаўка да байкі “Дзіця вожык і змяя” К.Крапівы. Мінск. 1965. ,71. А.В.Волкаў. Застаўка да байкі “Мядзведзі” К.Крапівы. Мінск. 1965. ,72. А.В.Волкаў. Форзац да кнігі “Сорак баек” К.Крапівы. Мінск. 1965. ,73. А.В.Волкаў. Ілюстрацыя да апавядання “Людзі і суседзі” К.Крапівы. Мінск. 1966. ,74. Ліст Петруся Броўкі да Кандрата Крапівы (копія). РСФСР Масква. 21 снежня 1974. 1 л. Копія. З архіва К.Крапівы,75. Пятрусь Броўка; Канстанцыя Буйло; Міхась Лынькоў і Кандрат Крапіва. СССР. 1961 (?). На адваротным баку дароўны надпіс Канстанцыі Буйло Марыі і Сцяпану Баркоўскім: “Маім дарагім / маім слаўным харошым/ Жадаю удачы ў жыцці — як найбольшага./ Хай кожны Ваш дзень поўны радасцю/ будзе -/ За тое дабро што Вы робіце людзям./ ад удзячнай Канстанцыі Буйло -/ Марыйцы і Сцяпану -/ Баркоўскім/ Масква 8/II-61.”. З архіва М.Хайноўскай,76. Іван Шамякін; Кандрат Крапіва; Максім Танк; Пімен Панчанка і Міхась Лынькоў. Мінск. 9 мая 1965. З архіва М.Лынькова,77. Паўлюк Прануза і Кандрат Крапіва. Мінск. 1970-я. З архіва П.Пранузы,78. Генадзь Бураўкін; Кандрат Крапіва; Пятрусь Броўка і Мікалай Матукоўскі. 1976. Фота Ул.Крука. З архіва Ул.Крука ,79. Эдзі Агняцвет і Кандрат Крапіва. СССР. 1970-я (?). З архіва Эдзі Агняцвет,80. Кандрат Крапіва з першым сакратаром ЦК КПБ Ціханам Кісялёвым. Мінск. 1980-1983. Фота Ул.Крука. З архіва Ул.Крука,81. Ніна Сняжкова; Кандрат Крапіва і Сяргей Міхалкоў. Мінск. 1980-1983. Фота Ул.Крука. З архіва Ул.Крука,82. Беларускія пісьменнікі віншуюць Кандрата Крапіву з 90-годдзем. Мінск сакавік 1986. Злева направа: Васіль Зуёнак; Іван Чыгрынаў; Кандрат Крапіва; Барыс Сачанка; міністр замежных спраў Пятро Краўчанка і Леанід Гаўрылкін на кватэры ў Кандрата Крапівы. З архіва І.Чыгрынава,83. Тэлеграма віншавальная да Васіля Быкава. Мінск. 19 чэрвеня 1984. 1 л.З архіва В.Быкава,84. Запрашэнне на ўрачысты вечар прысвечаны 90-годдзю з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі Кандрата Крапівы. Сакавік 1986. З архіва К.Крапівы,85. Кандрат Крапіва. Мінск. 1960-я. З архіва К.Крапівы «][/TS_VCSC_Lightbox_Gallery]