Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

3 мая 2019 года ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры распачынае дзейнасць выставачны праект «Хваля» пачаткоўца мастака Сяргея Бяляўскага.

На выставе будзе прадстаўлены 21 жывапісны твор, якія  створаны пад натхненнем марской тэматыкі. Гэта свайго роду алюзія на палотны вялікага рускага марыніста Івана Канстанцінавіча Айвазоўскага, якія і сталі штуршком да пачатку творчасці маладога аўтара. Але, у першую чаргу, выстава «Хваля» ўяўляе сабой збор успамінаў і ўяўленняў пра мора, якія Сяргей Бяляўскі запазычыў з уласнага вопыту, а таксама з уплеценых у нашу грамадскую свядомасць вобразаў.

Сяргей Бяляўскі – стваральнік і кіраўнік праекта «Галерэя Стылю», пераможца рэгіянальных і міжнародных конкурсаў стылістаў, на гэты раз паўстае перад гледачом у новым вобразе жывапісца. Можна з упэўненасцю сказаць, што мастак уяўляе сабой прыклад пакалення, якое імкнецца паказаць сябе ў разнастайных накірунках.

Адкрыццё выставы адбудзецца 3 мая а 18 -й гадзіне  ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры, па адрасе вул. М. Багдановіча, 13.

На мерапрыемстве плануецца выступленне спявачкі і тэлевядучай Вольгі Сацюк, а таксама маладога паэта Мікіты Падлеўскага. Наведвальнікі пачуюць saund-інсталяцыю вершаў беларускіх паэтаў, у якіх фігуруе слова «Хваля».

 

Уваход на адкрыццё выставы ажыццяўляецца па запрашальным білетам.

 

Інфармацыя па тэлефоне:

+375 33 600-22-93

 

 

 

IMG_2710-29-04-19-12-53

Апошнія навіны