Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

46 красавіка 1904 года ў мястэчку Капыль ў сялянскай сям’і нарадзіўся беларускі паэт, празаік і перакладчык, вязень ГУЛагу Мікола Хведаровіч (сапр. Мікалай Фёдаравіч Чарнушэвіч). Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1937 года.

Друкавацца пачаў у 1924 гoдзe. У 1929 годзе выходзіць першая яго кніжка вершаў «Настроі», а потым «Рытмы», «Баявыя песні» (абедзве 1930), «Тэмпы-кантрасты» (1931), «Вайна за мір» (1932), «Усім сэрцам» (1937), «Залаты лістапад» (1957), «Перазвон бароў» (1961), «Зоркі на камені» (1968), «Крынічка» (1978), «Любістак» (выбранае, 1984) і інш. Асаблівасць яго паэтычнай манеры – публіцыстычнасць, спалучаная з лірызмам, канкрэтнасць і рэалістычнасць вобразаў.

Аўтар аўтабіяграфічнай аповесці «Споведзь перад будучыняй» (1978), кніг нарысаў і ўспамінаў пра выдатных беларускіх пісьменнікаў «Памятныя сустрэчы» (1960, 3-е выданне перапрацаванае ў 1977), «Незабыўнае» (1976).

5

Першая кніга вершаў «Настроі» (1929 г.)

Дизайн без названия

2

3

Пісаў для дзяцей. Выдаў кніжкі «Сонечны зайчык» (1961), «Лясныя званочкі» (1968), «Крылы» (1973). Пераклаў на беларускую мову «Казку пра цара Салтана» А. С. Пушкіна.4

У фондах “Дзяржаўнага музея беларускай літаратуры” захоўваецца больш за 100 музейных прадметаў з асабістага архіва паэта. Большую частку складаюць кнігі, фотаздымкі, рукапісы, дакументы, перададзеныя ў фонды музея ўдавой паэта Чарнушэвіч Сарай Майсееўнай у 1988 годзе. Сярод першых паступленняў былі кнігі “Аднагодкі”, “Споведзь перад будучыняй”, часопісы “Полымя”, дзе змешчаны вершы Міколы Хведаровіча, а так сама фатаграфіі з беларускімі пісьменнікамі: Міколай Нікановічам, Васілём Кавалем, Янкам Шарахоўскім, Міколай Аляхновічам, Янам Скрыганам і інш.

5

На працягу свайго творчага жыцця М.Хведаровіч умацоўваў пазіцыі беларускага слова і роднай літаратуры. З гэтым жаданнем ён і пайшоў з жыцця ў 1982 годзе, пакінуўшы нашчадкам поўную ўзнёсласці і эмацыянальнай непадробнасці паэзію.

6

Апошнія навіны