Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

“Усім было чутна: ад краю да краю!”: па слядах Кушлянскага фестывалю

29 чэрвеня 2019 года ў музеі-сядзібе Францішка Багушэвіча “Кушляны” адбыўся фестываль “Кушлянскі фэст-2019”. Мерапрыемства сабрала музычныя і спеўныя калектывы з Мінску і Смаргоньшчыны.

 

У Год малой радзімы Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры працягнуў добрую традыцыю правядзення фестывалю “Кушлянскі фэст-2019” і сумесна са Смаргонскім раённым выканаўчым камітэтам і Смаргонскай пагранічнай групай правёў доўгачаканае сярод мясцовых жыхароў і аматараў летняга адпачынку свята.

Пад лозунгам “Кушлянскага фэсту – 2019: “Усім будзе чутна: ад краю да краю!” са сцэны гледачоў віталі народныя калектывы Смаргонскага раёну, Кацярына Ваданосава і Фантазійная Аркестра (Мінск), гурт “BY CRY” (Мінск), дудары Антон Бельскі, Віктар Лагацкі ды іншыя выступоўцы.

Акрамя гэтага гасцей мерапрыемства чакала насычаная праграма для адпачынку, якая ўключала анімацыйныя экскурсіі па сядзібнай тэрыторыі, гульню –квэст “Як праўду шукаюць”, майстар-класы па лінаграфіі ад Мясцовага дабрачыннага фонда “Крэўскі замак”, экспрэс-курсы па вырабе выцінанак і лялек.

Госці фестывалю змаглі азнаёміцца з тэхнікай званарнага звону ад Багдана Бярозкіна, беларускімі танцамі ад Рэспубліканскага маладзёжнага грамадскага аб’яднання “Студэнцкае этнаграфічнае таварыства”. Адмыслова працавалі Пляц Паветранага Змея, рамесніцкія рады і “Палявая кухня”.

Аа заканчэнні фестывалю “Кушлянскі фэст-2019” гледачамі былі выбраны “Містэр Кушляны-2019” – дудар Антон Бельскі і  “Місіс Кушляны-2019” – Наста  Духоўнікава. Усе прысутныя праспявалі разам песню “Простыя словы” на словы Міхала Анемпадыстава.

Атрымаўшы цёплыя водгукі ад гледачоў аб прыйшоўшым мерапрыемстве, арганізатары плануюць правесці “Кушлянскі фэст” у трэці раз ў наступным годзе.


IMG_0348IMG_0378IMG_0395IMG_0467IMG_0297 IMG_0299 IMG_0321IMG_0180 IMG_0215 IMG_0248IMG_0127IMG_0132
IMG_0099IMG_0117IMG_0169IMG_0161IMG_0043IMG_0048IMG_0054IMG_0094
IMG_0100

Close Menu