Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

ПОСТ-РЭЛІЗ мерапрыемства “За крокам крок…”

ПОСТ-РЭЛІЗ

 мерапрыемства

“За крокам крок…”,

прысвечанае прэзентацыі кнігі

          “Леанід Дайнека.

           Выбраныя творы”

 

 

27 лістапада 2018 года ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры адбылося мерапрыемства “За крокам крок…”, прысвечанае прэзентацыі кнігі “Леанід Дайнека. Выбраныя творы”, якая пабачыла свет у выдавецтве “Беларуская навука” у серыі “Беларускі кнігазбор”.

У 96 том серыі ўвайшлі новыя раманы Леаніда Дайнекі “Ілоты” і “Сын ільва, дачка Зеўса – Леанід і Зінаіда”. Таксама ў аднатомнік вядомага беларускага пісьменніка ўвайшлі найбольш значныя яго вершы і мініяцюры “Герадоцінкі”.

Павіншаваць творцу прыйшлі яго сябры, калегі і даследчыкі. Аўтар праекта і галоўны рэдактар серыі “Беларускі кнігазбор” Кастусь Цвірка і вядучы рэдактар выдавецтва “Беларуская навука” Георгій Кісялёў адзначылі важнасць гэтай серыі і мастацкую вартасць творчасці Леаніда Дайнекі. Сябры па пяру пісьменнікі Сяргей Законнікаў і Леанід Дранько-Майсюк падзяліліся сваімі ўражаннямі аб прачытаных творах пісьменніка. Паэт і перакладчык Міхась Скобла згадаў ранейшыя творы пісьменніка, а з гістарычнага рамана “Назаві сына Канстанцінам” зачытаў цытаты, якія можна назваць фразеалагізмамі. Даследчыца творчасці Леаніда Дайнекі, вядучы бібліёграф інфармацыйна-аналітычнага аддзела Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Таццяна Лаўрык распавяла, што ў дзяцінстве зацікавілася раманамі Леаніда Дайнекі і з цікавасцю даследуе яго творчасць. Звярнула ўвагу на караценькія гісторыі “Герадоцінкі”, якія складаюцца з гістарычных замалёвак і філасофскіх разважанняў. Павіншаваць Леаніда Дайнеку з выхадам кнігі “Леанід Дайнека. Выбраныя творы” прыйшлі барды Алесь Камоцкі з песнямі “Ляцяць гады немаладыя” і “Тутэйшы чалавек” і Эдуард Акулін з кампазіцыяй пра беларускага песняра Янку Купалу. Пад час імпрэзы гучалі вершы ў выкананні творцы Леаніда Дайнекі.

Вядучы рэдактар выдавецтва “Беларуская навука” Георгій Кісялёў запрасіў прысутных на аўтограф-сесію ў “Акдэмкнігу”.

вядучы навуковы супрацоўнік Вольга Шаўчэнка

Close Menu