Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Мерапрыемства “Падарожжа ў краіну “Вясёлку”

18 мая 2018 года ў Дзяржаўным  музеі  гісторыі беларускай літаратуры адбылося мерапрыемства “Падарожжа ў краіну “Вясёлку”. Вандроўка адбылася ў Міжнародны дзень  музеяў  у  рамках акцыі “Мая сям’я ідзе ў музей”.

Маленькія наведвальнікі завіталі на сапраўднае свята “Міжнародны дзень музеяў”,  якое адзначаецца больш  чым  у 150 краінах, пачынаючы з 1978 года. Прынята лічыць, што праз музеі грамадства выказвае сваё стаўленне да гісторыка-культурнай спадчыны, і з гэтым цяжка не пагадзіцца, бо музеі  захоўваюць і збіраюць помнікі матэрыяльнай і духоўнай культуры.

Намеснік  дырэктара па навуковай рабоце Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры Настасся Леанідаўна Кальцова павіншавала ўсіх прысутных і распавяла  пра дзейнасць Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры.

Вандроўка працягнулася цікавым падарожжам у “Краіну “Вясёлку”, дзе сапраўдная чараўніца, загадчык адзела сувязей з грамадскасцю часопісаў “Вясёлка” і “Буся”,  Радміла Аляксандраўна Казлякевіч расказала дзецям пра гэтыя часопісы і  пра іх незвычайных герояў.  Шмат кніг выходзіць  для дзяцей, але многа цікавых твораў друкуецца ў дзіцячых часопісах, адным з такіх часопісаў з’яўляецца часопіс “Вясёлка”. Наведвальнікі даведаліся хто “нарадзіў” незвычайны часопіс для дзяцей, а таксама, якія пісьменнікі друкаваліся на працягу існавання часопіса, а якія друкуюцца сёння. Асаблівую ўвагу Радміла Аляксандраўна надала кнігам, якія дапамагаюць маленькім дзецям вучыць родную мову.

Дзеці паглядзелі мультфільмы пра часопісы “Вясёлка”  і “Буся”, пазнаёміліся з народнай казкай “Піліпка-сынок”, паўдзельнічалі ў віктарыне, самыя актыўныя атрымалі часопісы “Вясёлка”, а Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры падрыхтаваў рознакаляровыя шары, якія дзеці атрымалі ў падарунак.

Было весела!!!

Мы спадзяёмся, што  маленькія наведвальнікі стануць нашымі сапраўднымі сябрамі, а часопісы “Вясёлка” і “Буся” стануць  жаданымі і любімымі ў маленькіх  чытачоў!!!

Навуковы супрацоўнікнавукова-асветніцкага аддзела
Алена Канапацкая

Close Menu