Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Праграма Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры

да Міжнароднай акцыі “Ноч музеяў 2019”

“Фантастычная ноч пана Завальні”

Цуды можна разумець сэрцам, а не навукаю”

Ян Баршчэўскі

 

18 мая 2019 г. з 18.00 да 24.00 Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры запрашае ўсіх жадаючых прыняць удзел у міжнароднай акцыі “Ноч музеяў” і далучыцца да захапляючай праграмы “Фантастычная ноч пана Завальні”.

У гэты вечар Вас чакае таямнічая сустрэча – сустрэча з самім гаспадаром маёнтка і героямі цікавых гісторый яго гасцей. Усе разам зможам здзейсніць займальнае падарожжа па апавяданнях Яна Баршчэўскага з яго легендарнага твора-бэстсэлера. Сапраўдным падарункам “загадкавай ночы” стане экспанаванне зборніка Яна Баршчэўскага “Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях”, які быў выдадзены ў 1844 годзе (з фондаў Цэнтральнай навуковай бібліятэкі НАН Беларусі).

У праграмме “ночы фантастычных апавяданняў” на розных лакацыях вас чакаюць:

17.00 – сустрэчы з пісьменнікамі ў Літаратурнай гасцёўні маёнтка пана з грамадскай культурніцкай кампаніяй “Будзьма беларусамі!”;

18.00 – выступ тэатральнай майстэрні для дзяцей і падлеткаў “Soffit” з музычна-літаратурнай праграмай “Явар і каліна”;

18.25 – прэзентацыя дзіцячай кнігі Надзеі Ясмінска;

18.45 – тэатралізаваныя чытанні “Біла з Болаю” Гунілы Бэргстрэм Тэатрыкам ляляк  “Лямцавая батлейка”;

18.25 – прэзентацыя праектаў-пераможцаў НПК “Беларусь, ты збудавана з беларускіх слоў!” і праекта “Рагачоўскімі шляхамі Уладзіміра Караткевіча”;

19.25 – аrt-lab “Фантастычныя жывёлы” з арт-тэрапеўтам Вольгай Лунёвай для дзяцей і іх бацькоў на літаратурна-мастацкай экспазіцыі “Чароўны казачны свет”;

19.35 – праграма “Спорт і творчасць” на часовай літаратурна-мастацкай экспазіцыі “Спорт у жыцці пісьменніка” (выступ тэатральнай майстэрні “Soffit”) і майстар-класы ад  Грамадскага аб’яднання «Беларуская федэрацыя шахмат»;

20.05 – школа гістарычнага танца «Капітэль» са шляхецкай праграмай;

20.00 – прагляд мультфільмаў (па беларускіх народных і аўтарскіх казках);

20.00 – дэманстрацыя фільма “Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях” паводле твора Я.Баршчэўскага (студыі “Беларусьфільм”);

20.30 – лекцыя Вадзіма Зелянкова “Мінск у кіно”;

20.30 – майстар-клас па напісанні казак з Аленай Масла і Антанінай Хатэнка;

20.30 – майстар-клас па паэзіі ад Вольгі Маркітантавай;

21.30 – Art-lab “Казкі для дарослых” з Вольгай Лунёвай;

21.00 – выступ энэргетычнага гурта “MorkvoЦвет”;

21.45 – скрыпічны квартэт “Magento Quatro” з класічнай і не толькі праграмай;

22.30 – містычны “ВіЙ” ад тэатральнай майстэрні “Студыёзы”;

23.20 – выступленне фолк-рок гурта “BY CRY”.

У маёнтку пана Завальні будзе працаваць куток “Забаўкі для маленькіх шляхцюкоў”, дзе самыя юныя наведвальнікі змогуць заняцца сапраўднай арт-тэрапіяй разам з бацькамі, паразмалёўваць фантастычных герояў, стварыць сваімі рукамі мініяцюрны музей ці маёнтак пана і г.д.

Напрыканцы вечара самы актыўны і кемлівы госць атрымае містычную “вужыную карону”.

 

Месца: Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры,

г.Мінск, вул. М.Багдановіча, 13.

Час: 17:00 – 24:00.

Квіток – 3 руб. (дзецям да 7-мі гадоў уваход вольны), альбо адзіны квіток на наведванне  Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры, Літаратурнага музея Петруся Броўкі і Літаратурнага музея Максіма Багдановіча – 5 руб.

Кантактны тэлефон: (017) 334-56-21.

Шчыра запрашаем правесці вечар у кампаніі пана Завальні і яго гасцей!

 

Афиша Ночь музеев 3

Апошнія навіны