Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Інтэрв’ю Радыё “Культура” з дырэктарам музея Міхаілам Рыбаковым і піяністам Аляксандрам Данілавым

Viartajem zabytyja imiony (4)3 красавіка 2019 года ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры адбыўся фартэпіянны канцэрт “Вяртаем забытыя імёны”, прысвечаны творчасці кампазітара XIX стагоддзя Гедыміна Радкевіча. Музыказнаўцы адзначаюць, што ў творах майстра адчуваецца ўплыў Фрэдэрыка Шапэна, аднак, нягледзячы на гэта, яго музыка ўнікальная і самабытная. “Творчасць Гедыміна Радкевіча стане яшчэ адной візітнай карткай нашай краіны”, – упэўнівае дырэктар музея Міхаіл Рыбакоў.

Да нядаўняга часу адзіным выканаўцам музыкі Гедыміна Радкевіча быў піяніст, даследчык музычнай культуры Уладзімір Лябецкі. Днямі спіс выканаўцаў папоўніўся. Творы кампазітара сыгралі  Лаўрэаты спецыяльнага фонду Прэзідэнта Беларусі па падтрымцы таленавітай моладзі. “Іграць музыку майстра лёгка. У ёй адчуваюцца беларускія матывы”, – адзначае піяніст Аляксандр Данілаў.

У планах – выкарыстоўваць музыку Гедыміна Радкевіча ў канцэртах Беларускай дзяржаўнай філармоніі і іншых устаноў краіны.

Праслухаць інтэрв’ю з дырэктарам музея Міхаілам Рыбаковым і адным з выканаўцаў твораў Гедыміна Праспэра Радкевіча лаўрэатам міжнародных конкурсаў, лаўрэатам Спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі, магістрантам Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі Аляксандрам Данілавым тут.

 

 

Close Menu