Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Навагоднія святы ўжо падыходзяць да свайго лагічнага завяршэння, а святочны настрой, прадчуванне цудаў і рамантычныя думкі не пакінулі вашу свядомасць? Тады Літаратурны музей Петруся Броўкі нагадвае вам пра яшчэ адно чароўнае свята  — Дзень усіх закаханых!

Літаральна праз месяц, 14 лютага, наш музей будзе працаваць толькі для дзвюх закаханых асоб, якія атрымаюць магчымасць правесці рамантычны вечар у незвычайнай атмасферы, у асяродку літаратуры і мастацтва. Традыцыя ладзіць “Музей для дваіх” ужо паспела ашчаслівіць пяць пар удзельнікаў. А ў гэтым годзе пераможцамі можа стаць менавіта ваша пара!

Калі вам цікава правесці свята закаханых у незвычайным для такога дня месцы, атрымаць незабыўныя ўражанні ад часу, праведзенага ў кватэры паэта і яго музы, набыць уласны досвед у лірыцы кахання, запрашаем прыняць удзел у нашай акцыі.

Умовы наступныя:

  • Зрабіце рамантычны фотаздымак са сваёй палавінкай;
  • Падпішыце яго паэтычнымі словамі Петруся Броўкі;
  • Дашліце нам
  1. на электронны адрас museum_ brovka@tut.by,
  2. або ў суполкі VK(http://vk.com/museum_brovka) ці facebook  (https://www.facebook.com/museum.brovka/).
  3. Таксама вы можаце апублікаваць фотаздымак у сваіх сацыяльных сетках (Instagram, facebook, VK) з хэштэгам #закаханыяброўкі

 

Пераможцы будуць вызначаны камандай нашага музея 12 лютага.

Увечары 14 лютага Літаратурны музей Петруся Броўкі будзе належаць толькі вам! Рамантыкі вашаму вечару нададуць спецыяльная экскурсія, жывая музыка, лагоднае святло, мяккія пледы. Адным з падарункаў пераможцам будзе фотасесія ў мемарыяльных пакоях літаратурнага музея. Гарбата “Пахне чабор”,  салодкі пачастунак,— дадатковыя бонусы да тых уражанняў, якія вы атрымаеце ў аўтэнтычнай атмасферы музейных пакояў.

Жадаем вам поспеху і файных фотаздымкаў!

 

афішка соцсеті (1)

Апошнія навіны