Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Мерапрыемства “За крокам крок…”, прысвечанае прэзентацыі кнігі “Леанід Дайнека. Выбраныя творы”

Міністэрства культуры Рэспублікі БеларусьДзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры (1)

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры запрашае 27 лістапада 2018 года а 17-й гадзіне на мерапрыемства “За крокам крок…” – прэзентацыю кнігі “Леанід Дайнека. Выбраныя творы”, якая пабачыла свет у выдавецтве “Беларуская навука” у серыі “Беларускі кнігазбор”.

Новы зборнік зацікавіць чытача ўпершыню апублікаванымі раманамі Леаніда Дайнекі “Ілоты” (2015) і “Сын ільва, дачка Зеўса – Леанід і Зінаіда” (2017). Таксама ў аднатомнік вядомага беларускага пісьменніка ўвайшлі найбольш значныя яго вершы і мініяцюры “Герадоцінкі”.

Леанід Дайнека ў 1988 годзе быў удастоены Літаратурнай прэміі імя І. Мележа за раман “Меч князя Вячкі”, а ў 1990 годзе стаў лаўрэатам Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя К. Каліноўскага за гістарычныя раманы “Меч князя Вячкі” і “След ваўкалака”.

У мерапрыемстве возьмуць удзел: Генрых Далідовіч, Кастусь Цвірка, Сяргей Законнікаў, Леанід Дранько-Майсюк, а песні на вершы аўтара прагучаць у выкананні Алеся Камоцкага і Эдуарда Акуліна.

 

Месца правядзення: Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры.

(вул. М.Багдановіча, 13).

Кантактны тэлефон: 334-56-21.

Куратар мерапрыемства: вядучы навуковы супрацоўнік Вольга Шаўчэнка.

Close Menu