Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

З 4 па 6 кастрычніка 2019 года Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры прыняў удзел у IV Нацыянальным форуме “Музеі Беларусі”, які прайшоў у горадзе Брэсце.

Для ўдзельнікаў і гасцей форуму Музей прэзентаваў экспазіцыю “Літаратурная геаграфія Беларусі”, цэнтральнае месца у якой заняла Літаратурная карта. Гэта інтэрактыўны музейны праект, які знаёміць з пісьменнікамі ХХ стагоддзя і краем, дзе яны нарадзіліся. А кожны жадаючы, знайшоўшы на карце Беларусі свой родны куток, зможа даведацца аб літаратарах, якія славяць яго малую Радзіму.

Беларуская зямля багатая на таленавітыя асобы, у тым ліку ў галіне літаратуры. Многім знакамітым пісьменнікам Беларусі прысвечаныя музеі, якія размяшчаюцца ў розных кутках Беларусі. Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры пазнаеміў наведвальнікаў форуму з гэтымі адметнымі мясцінамі і шчыра запрашае наведаць свае філіялы ў Завоссі, Кушлянах, Цімкавічах, Ракуцёўшчыне  і інш.

У гэтым годзе Брэст адзначае сваё тысячагоддзе. Брэстчына славіцца геніяльнымі асобамі літаратурнага пяра, сярод якіх Адам Міцкевіч, Уладзіслаў Галубок, Паўлюк Багрым, Ніна Мацяш, Яўгенія Янішчыц, Георгій Марчук, Васіль Жуковіч, Раіса Баравікова і многія іншыя. Матэрыялы з музейных фондаў, звязаныя з узгаданымі асобамі, былі прадэманстраваны зацікаўленай публіцы і ўсім, хто  наведаў музейны форум.

Падчас праграмы госці змаглі паўдзельнічаць у “Літаратурных лабірынтах”, паэтычных чытаннях твораў пісьменнікаў з Брэстчыны,  інтэрактыўных праграмах “Ведай нашых”, “Ты не слухай Мішку, коцік!”,  майстар-класе “Буквар сваімі рукамі”.

На памяць кожны атрымаў памятны сувенір!

Мы рады вітаць новых сяброў нашага музея і будзем чакаць усіх Вас ужо ў Мінску!!!

20191006_145138dav

20191005_133229 20191005_132823 20191005_120955

dav IMG_0079 IMG_0077 20191006_113051

Апошнія навіны