Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Інтэрактыўная лекцыя “СІРАНО ДЭ БЕРЖЭРАК. ВЫТОКІ НАВУКОВАЙ ФАНТАСТЫКІ”

22 сакавіка ў 17:30 ў Літаратурным музеі Петруся Броўкі будзе праведзена інтэрактыўная лекцыя “Сірано дэ Бержэрак. Вытокі навуковай фантастыкі”.
Навуковую фантастыку часам успрымаюць як прадукт сучаснай навукі. Але літаратура пачала апісваць дзівосныя гарады, касмічныя падарожжы і прышэльцаў яшчэ да таго, як пачалася навуковая рэвалюцыя. Прапануем усім жадаючым даведацца аб правобразах сучасных фантастычных кніг і фільмаў, аб гісторыіі развіцця гэтага жанру, а таксама аб цікавых звестках з жыццёвага і творчага шляху першапачынальніка навуковай фантастыкі – Сірано дэ Бержэрака.
Уваход вольны!
Месца правядзення: Літаратурны музей Петруся Броўкі (г. Мінск, вул. К.Маркса, 30).
Кантактныя тэлефоны: (017) 327-27-50, (017) 226-09-81.
афіша
Close Menu