Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

1 P.Serhievic. Partret Jadihina S.4 студзеня 2019 года спаўняецца 150 гадоў з дня нараджэння Ядвігіна Ш. (сапр. Антон Іванавіч Лявіцкі; 1869-1922) – публіцыста, паэта, драматурга, літаратуразнаўца, перакладчыка. Яскравы прадстаўнік нацыянальнага Адраджэння пачатку ХХ ст. Ядвігін Ш. быў адным са стваральнікаў новай беларускай літаратуры. Ён стаяў ля вытокаў першых беларускіх газет “Наша доля” і “Наша ніва”.

Ядвігін Ш. быў цесна звязаны з класікамі беларускай літаратуры. У 1877-78 гг. ён вучыўся ў нелегальнай школе ў Люцінцы, якую арганізавала Каміла, дачка Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча, асоба і творчасць якога зрабілі ўплыў на фарміраванне светапогляду, схільнасцей і літаратурнага густу пісьменніка. Падчас сумеснай работы ў газеце “Наша ніва” сябраваў з заснавальнікам беларускай літаратурнай крытыкі Сяргеем Палуянам, памяці якога прысвяціў афарыстычную замалёўку “Раны” (“Наша ніва”, № 18 ад 3(16) мая 1912 г.). Сяброўскія сувязі звязвалі Ядвігіна Ш. з Янкам Купалам, які часта наведваў “асветніка з Карпілаўкі” (як называў Ядвігіна Ш. даследчык Уладзімір Содаль), калі жыў па-суседству ў Акопах. Антон Лявіцкі быў першым, каму Янка Купала прачытаў сваю неўміручую “Паўлінку” (1912). Падчас Першай сусветнай вайны Антон Лявіцкі займаўся справамі мінскага аддзела Беларускага таварыства дапамогі ахвярам вайны. У гэты час збліжаецца з Максімам Багдановічам, які пераклаў на ўкраінскую мову творы Ядвігіна Ш.: «Зарабляюць», «З бальнічнага жыцця», «Падласы», «Рабы», «Вяселле», «Скакатушка», «Васількі», «Гадунец», «Чортава ласка», «Дачэсныя», «Ліст сабакі» да рэдакцыі «Нашай Нівы», «Сіло», «Награда» і «Сабачая служба». Жыццёвы лёс звязаў Антона Лявіцкага з адным з выбітных дзеячоў міжваеннага часу Язэпам Лёсікам, які ажаніўся з яго дачкой Вандай.

Ядвігін Ш. пачаў друкавацца ў руска- і польскамоўнай перыёдыцы (1903-1904 гг.). Першае беларускамоўнае апавяданне “Суд” надрукаваў у трэцім нумары газеты “Наша доля” (1906). Затым стаў сталым аўтарам “Нашай нівы” (1909-1910 гг. – загадчык літаратурнага аддзела).

Спачатку ён па-мастацку апрацоўваў фальклорныя сюжэты ў сваіх невялікіх апавяданнях-абразках. Прастата яго твораў набліжала аўтара да простага беларуса, уздзейнічала на самасвядомасць. Пісьменнік не стаў эксплуатаваць гэту тэму, а развіў свой талент да больш буйных твораў і больш закручаных сюжэтаў. Адной з першых спроб стварэння шырокага публіцыстычнага цыкла былі “Лісты з дарогі”. А незакончаны раман “Золата” лічыцца першым беларускім раманам. Акрамя таго, варта адзначыць выдадзены пад канец жыцця першы том “Успамінаў”.

У віртуальнай выставе экспануюцца матэрыялы, якія захоўваюцца ў фондах Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры.

Вядучы метадыст А.В.Грыб


2. Rany (Pamiaci S.Palujana)

Rany (Pamiaci S.Palujana)

3. Vasilki 1914

Vasilki 1914

4. Biarozka 1923

Biarozka 1923

5. Dzed Zavala 1927

Dzed Zavala 1927

6. Apaviadanni 1940 vokl

Apaviadanni 1940 vokl

7. Apaviadanni 1940 tytul

Apaviadanni 1940 tytul

8. Apaviadanni 1946

Apaviadanni 1946

Апошнія навіны