Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Цыкл адкрытых лекцый

Святланы Воцінавай

“Сны самотнага дзьмухаўца:

па старонках біяграфіі Элізы Ажэшкі”

Пра Ажэшку без пафасу: як пра чалавека, а не бронзавы бюст.

5 чэрвеня 2019 г. а 18-й у Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры адбудзецца першая з цыкла адкрытых лекцый Святланы Воцінавай “Сны самотнага дзьмухаўца: па старонках біяграфіі Элізы Ажэшкі”.

Кожную сераду на працягу чэрвеня і ліпеня Святлана Воцінава, галоўны рэдактар часопіса “Маладосць”, даследчыца жыцця і творчасці Элізы Ажэшкі запрашае на свае лекцыі ўсіх зацікаўленых. Кожная лекцыя прысвечана пэўнаму перыяду жыцця беларускай польскамоўнай пісьменніцы, грамадзкай дзяячцы і пэдагога эпохі пазытывізму.

5-га чэрвеня – лекцыя першая: “Эльжбета – Эльзюня – Эліза” (6 чэрвеня 1841 г.  май 1856 г.: ад нараджэння да выпуску з Варшаўскага пансіёна).

Другая дачка ў сям’і Бенедыкта і Францішкі (з Каменскіх) Паўлоўскіх, пры хрышчэнні яна атрымала імя ў гонар бабкі па маці Альжбета. Але ў доме яе называлі Эльзюняй, ці Зюняй. Пансіён пры Варшаўскім манастыры ператворыць яе ў Элізу…

  • Як выхоўваліся Клемянцінка і Зюня Паўлоўскія: у што гулялі, што чыталі, з кім сябравалі?
  • Што ўтойвалі ад іх старыя партрэты і шафы, і што яны самі ўтойвалі ад дарослых?
  • Вяселлі і пахаванні.
  • Што падказалі старыя магілы?
  • Чаму Варшава, а не Вільня? Чаму бабка, а не maman? Тузін і яшчэ адзін: аргументы ў апраўданне “дэспатычнай” пані Францішкі.

Захапляльныя і кранальныя эпізоды першых пятнаццаці гадоў жыцця пісьменніцы, сёе-тое ў новых ракурсах.

 

Кошт: уваходны квіток у музей.

Калі: 5 чэрвеня 2019 г. а 18-й гадзіне.

Дзе: Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. М. Багдановіча, 13).

Даведкі па тэл.: (17) 334 56 21

 

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры (2)

Апошнія навіны