Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Літаратурна-мастацкая экспазіцыя “Уладзімір Караткевіч у выяўленчым мастацтве” ладзілася ў рамках сумеснага праекта з Нацыянальным мастацкім музеем Рэспублікі Беларусь і Цэнтральнай навуковай бібліятэкай імя Якуба Коласа НАН РБ.

Уладзімір Караткевіч – адна з самых яркіх постацяў беларускай літаратуры ХХ стагоддзя. Ён плённа працаваў як паэт, празаік, драматург, публіцыст, літаратурны крытык, перакладчык і кінасцэнарыст.

На экспазіцыі прадстаўлены жывапісныя палотны знакамітых мастакоў Леаніда Дударэнкі, Уладзіміра Тоўсціка, Міхася Будавея, ілюстрацыі Генадзя Грака і Пятра Драчова да твораў Уладзіміра Караткевіча “Хрыстос прызямліўся ў Гародні” і “Чорны замак Альшанскі”, рукапісы твораў Уладзіміра Караткевіча, фатаграфіі, малюнкі, асабістыя рэчы, графіка Віктара Мікіты “Да зборніка вершаў Уладзіміра Караткевіча “Мая Іліяда”.

Дзякуючы рукапісам з замалёўкамі і асобным малюнкам пісьменніка можна адчуць унутраны свет аўтара, разгледзець яго творчую лабараторыю.

Акрамя гэтага на экспазіцыі прадстаўлены тэатральныя афішы Нацыянальнага акадэмічнага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь, сцэны да спектакляў па творах пісьменніка, эскізы касцюмаў да спектакля “Ладдзя Роспачы” мастака В.Рачкоўскага і іншыя цікавыя матэрыялы.

Close Menu