
Літаратурна-дакументальная экспазіцыя “Творчасць як жыццё…” прымеркавана да юбілеяў знакамітых беларускіх драматургаў: 100-годдзя з дня нараджэння Андрэя Макаёнка, 90-годдзя з дня нараджэння Алеся Петрашкевіча і 70-годдзя Аляксея Дударава.
💥Народны пісьменнік Беларусі Андрэй Макаёнак (1920–1982 гг.) узбагаціў беларускую драматургію новымі жанрамі, такімі як трагікамедыя, сатырычная камедыя, камедыя-рэпартаж, сентыментальны фельетон і інш.
💥Алесь Петрашкевіч (1930–2012 гг.) працаваў ў розных жанрах драматургіі і распрацоўваў тэму гістарычнага мінулага Беларусі як у сваіх п’есах, так і будучы кіраўніком цэнтра па выданні гісторыка-дакументальных хронік “Памяць”.
💥Аляксей Дудараў (нар. 1950 г.) рэалізуе сябе ў жанры гістарычнай драмы. Яго творы вызначаюцца вастрынёй маральнай праблематыкі, псіхалагізмам, аналітычнасцю.
Побач з прадметамі з фондаў музея на экспазіцыі прадстаўлены матэрыялы Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва, “Гасцёўні Уладзіслава Галубка”, сямейных архіваў Алы Андрэеўны Макаёнак, Таццяны Аляксееўны Петрашкевіч і мастака-пастаноўшчыка Дзмітрыя Максімавіча Мохава (эскізы да спектакляў А.Макаёнка і А.Дударава), якія раскрываюць лепшыя здабыткі нацыянальнай літаратуры ў жанры драматургіі.