Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

У калекцыю “Старадрукаваныя і рэдкія выданні” ўваходзяць 70 адз. Большую частку калекцыі складаюць кнігі ХVІІ–ХVІІІ стагоддзяў – гэта выданні вядомых друкарняў, якія дзейнічалі на тэрыторыі беларускіх зямель: віленскай Мамонічаў, Троіцкай, Супраслеўскай, Гродзенскай (Каралеўскай). Старадрукі беларускага паходжання прадстаўлены як кірылічнымі, так і друкаванымі лацінкай асобнікамі.

“Трыёдзь посная” (1609, Вільня) з’яўляецца самым раннім выданнем у калекцыі. Выданне было зроблена Лявонам Мамонічам з разлікам далейшага продажу ў Маскве. На паперы маюцца вадзяныя знакі: “Рыба”, герб “Ліс” з надпісам.

Кнігі Гродзенскай друкарні з музейнага збору з’яўляюцца перавыданнямі маскоўскіх: “Аб веры” (1785, Гродна – 1648, Масква), “Катэхізіс” (1788, Гродна – 1627, Масква), “Псалтыр” (1789, Гродна – 1652, Масква).

Кнігі на лацінцы – выданні ХVІІІ ст. Яны выйшлі ў друкарнях езуіцкіх калегій Нясвіжа і Полацка, езуіцкай акадэміі ў Вільні, Нясвіжскай друкарні князёў Радзівілаў. У пераважнай большасці гэта кнігі на лацінскай і польскай мовах, якія выкарыстоўваліся для навучання. Сярод іх выданні па філасофіі (рыторыка, творы Цыцэрона), падручнік па граматыцы лацінскай мовы і інш.

Рукапісныя кнігі з музейнага збору датуюцца пераважна другой паловай ХІХ ст. Па сваім прызначэнні гэта богаслужэбныя кнігі: “Трэбнік”, “Актоіх”, “Псалтыр” і інш. Сярод іх вылучаецца “Катэхізіс”, напісаны ў 1767 годзе, які складаецца з прадмовы на 58 старонках і перапісанага тэксту “Катэхізіса” Лаўрэнція Зізанія маскоўскага выдання 1627 года.

Значную цікавасць уяўляюць кнігі з бібліятэкі Уладзіміра Караткевіча: “Псалтыр…”, “Мінея”, “Пеўчыя святы”, якія былі набыты ў сястры пісьменніка Наталлі Кучкоўскай у 1996 годзе. На ўсіх экзэмплярах ёсць экслібрыс Уладзіміра Караткевіча.

Close Menu