Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Віртуальная выстава да 120-годдзя Уладзіміра Жылкі

                                                                                             На зломе дзвюх эпох злавесных
                                                                                           У неспрыяльным ветры злым,
                                                                                               Сваё жыццё прайшоў я чэсна:
                                                                                             Пясняр, змагар, бядняк праз век,–
                                                                                                  Быў перш за ўсё я чалавек.  

                                                                                                                                    У.Жылка

Жылка Уладзімір Адамавіч нарадзіўся 27 мая 1900 г. у в. Макашы, Навагрудскага павета, Мінскай губерні, цяпер Нясвіжскі раён, Мінскай  вобласці ў сялянскай  сям’і (1).

У 1914 г., пасля заканчэння гарадскога вучылішча ў п. Мір, пераехаў у Мінск. Падчас першай сусветнай вайны ў якасці бежанцаў сям’я апынулася ў Тульскай губерні. Там Уладзімір Жылка вучыўся ў Багародзіцкай агранамічнай вучэльні (2, 3, 4).

У 1917 г. У.Жылка вярнуўся ў Мінск, дзе актыўна ўключыўся ў культурна-асветніцкае і грамадскае жыццё, наведваў клуб інтэлігенцыі “Беларуская хатка”, пазнаёміўся з Я.Купалам, Ядвігіным Ш., З.Бядулем (5, 6). Першы надрукаваны верш У.Жылкі “Покліч” з’явіўся ў газеце “Беларусь” 25 студзеня 1920 г. Аднак, у гэты час паэт захварэў на сухоты, таму вырашыў пакінуць Мінск і паехаць да родзічаў у в. Падлессе Навагрудскага павета. Пасля заканчэння савецка-польскай вайны і падзелу Беларусі У.Жылка застаўся ў Заходняй Беларусі, працаваў у Вільні ў беларускай кнігарні. Менавіта ў Вільні ў 1923 г. пабачыла свет паэма У.Жылкі “Уяўленне” (7), у 1924 г. выйшаў зборнік вершаў “На ростані” (8, 9).

Хаваючыся ад праследаванняў улады, У.Жылка шмат вандраваў. Спачатку выехаў у Літву, пасля ў Латвію, дзе вучыўся ў Беларускай гімназіі ў Дзвінску (10, 11). У 1923 г. выехаў у Чэхаславакію, дзе паступіў на філалагічнае аддзялення Карлавага ўніверсітэта. Стаў адным з ініцыятараў стварэння Арганізацыі беларускага прагрэсіўнага студэнцтва, працаваў рэдактарам часопіса “Новы прамень”. У гэты перыяд з’явіліся вершы: “На эміграцыі”, “Экспрэс”, цыкл “Вершы спадзявання”. У Празе паэт пражыў да 1926 г. (12, 13, 14, 15). Акрамя паэтычнай дзейнасці У.Жылка актыўна займаўся перакладамі з польскай, украінскай, чэшскай, французскай моў.

3 1927 г., вярнуўшыся ў БССР, стаў загадчыкам аддзела літаратуры газеты “Звязда”, выкладаў літаратуру ў Мінскім музычным тэхнікуме, працаваў перакладчыкам у Белдзяржкіно. У.Жылка быў членам літаратурных аб’яднанняў “Маладняк” і “Узвышша” (16, 17, 18, 19).

19 ліпеня 1930 года У.Жылка арыштаваны па справе “Саюза вызвалення Беларусі” і ў наступным годзе асуджаны і высланы тэрмінам на пяць гадоў у г. Уржум, Кіраўскай вобласці, дзе працаваў загадчыкам гаспадаркі і выкладчыкам літаратуры ў медыцынскім тэхнікуме. Памёр ад туберкулёзу лёгкіх (20). Рэабілітаваны ў 1960 г.

Значная частка творчай спадчыны У.Жылкі засталася ў рукапісах і перыядычных выданнях. Архіў паэта мінскага перыяду і перыяду высылкі не знойдзены, захаваўся рукапіс у Бібліятэцы Акадэміі навук Літвы і пражскі архіў, які з’яўляецца ўласнацю дачкі У.Жылкі.

У Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры захоўваецца больш 30 музейных прадметаў, звязаных з жыццём і творчасцю У.Жылкі, асноўная частка з якіх паступіла ў фонды музея ад дачкі паэта – Лазаравай Наталлі Уладзіміраўны. Асабліва каштоўнымі з’яўляюцца рукапісы вершаў (21, 22), дакументы, прыжыццёвыя выданні зборнікаў твораў і пазнейшых часоў (23, 24, 25), рэчы сваякоў паэта (26), кнігі з дароўнымі надпісамі У.Жылку ад З.Бядулі, У.Дубоўкі, Ю.Гаўрука, А.Александровіча (27), музейныя прадметы ўзвышанскага перыяду (групавы фотаздымак членаў аб’яднання, часопісы з публікацыямі і перакладамі вершаў), а таксама кнігі з асабістай бібліятэкі У.Жылкі з рукапіснымі пазнакамі паэта. Каштоўны архіў У.Жылкі сёння захоўваецца ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча (28, 29, 30). Нягледзячы на розны час жыцця двух паэтаў, нельга не адзначыць блізкасць лёсаў і творчую спадкаемнасць М.Багдановіча і У.Жылкі.

Сёння твopы Улaдзiмipa Жылкi, aднaгo з нaйбoльш цiкaвыx, лірычных i caмaбытныx пaэтaў, яcкpaвa ўпicaлicя ў зaлaты фoнд aйчыннaй лiтapaтypы. Яго імя зaнялo aднo з пaчэcныx мecцaў нa бeлapycкiм літаратурным пapнace.

Close Menu