Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Калекцыя “Рукапісы” налічвае 3456 музейных адзінак, ўключае рукапісы і машынапісы мастацкіх твораў і публіцыстыкі беларускіх пісьменнікаў ХХ стагоддзя. Рукапісныя архівы Э.Агняцвет, В.Віткі, Н.Гілевіча, Р.Барадуліна, А.Звонака, У.Карызны з’яўляюцца найбольшымі па колькаці адзінак захоўвання. Асаблівую каштоўнасць уяўляюць рукапісы твораў Васіля Быкава (чарнавыя варыянты аповесцяў “Сцюжа”, “Бліндаж”, апавяданняў “На Чорных лядах”, “Перад канцом” і інш.), Алеся Адамовіча (аповесць “Каратели”, аўтарскія сцэнарыі кінафільмаў “Имя сей звезде – Чернобыль”, “Возвращение в Хатынь”), Івана Чыгрынава (раманы “Свае і чужыя” і “Апраўданне крыві”), Віктара Казько (раман “Неруш” і інш.), Ніла Гілевіча (паэма “Родныя дзеці”), Кандрата Крапівы (вершы, байкі, артыкулы), Уладзіміра Караткевіча (навэлла “Ладдзя Роспачы”) і інш. Значнае месца ў калекцыі рукапісаў займаюць творы пісьменнікаў-франтавікоў: М.Лынькова, А.Астрэкі, П.Пранузы, М.Машары, П.Панчанкі. Шырока прадстаўлены перакладныя творы мастацкай літаратуры беларускіх пісьменнікаў Анатоля Вярцінскага, Уладзіміра Карызны, Генрыха Далідовіча і інш.

Close Menu