Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Значную частку ў калекцыях рэчавых помнікаў складаюць мемарыяльныя рэчы пісьменнікаў канца ХІХ – пачатку ХХІ стагоддзя – каля 3 тыс.адз. У музеі захоўваюцца асабістыя рэчы Уладзіміра Караткевіча, Васіля Быкава, Міхася Лынькова, Янкі Маўра, Васіля Віткі, Пімена Панчанкі, Алеся Звонака, Уладзіміра Дубоўкі, Івана Шамякіна, Кандрата Крапівы, Янкі Брыля, Канстанцыі Буйло, Эдзі Агняцвет, Кузьмы Чорнага, Івана Чыгрынава, Еўдакіі Лось, Сяргея Новіка-Пяюна, Міхася Чарота, Францішка Багушэвіча, Цішкі Гартнага, Барыса Сачанкі, Адама Мальдзіса і іншых, якія дапамагаюць уявіць творчую атмасферу іх дзейнасці.

У тым ліку, гэта прадметы абстаноўкі: мэбля, у якой размяшчалася бібліятэка Кандрата Крапівы, Васіля Віткі, элементы кабінетаў Уладзіміра Дубоўкі, Язэпа Пушчы, Язэпа Лёсіка. Сюды адносяцца таксама рэчы, якія запаўнялі рабочы стол пісьменнікаў: пісьмовыя прылады, пішучыя машынкі, гадзіннікі, тэлефоны, сувеніры, прадметы, вырабленыя ўласнаручна і інш.

Close Menu