Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

лес зрабіў мяне паэтамПрысвячаецца 115-годдзю з дня нараджэння Тодара Кляшторнага і 120-годдзю з дня нараджэння Ізі Харыка ў рамках праекта “ЛіТэАрт”

27 сакавіка 2018 года ў 18.00 запрашаем у Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры на мерапрыемства “Лёс зрабіў мяне паэтам”, прысвечанае 115-годдзю з дня нараджэння Тодара Кляшторнага і 120-годдзю  з дня нараджэння Ізі Харыка ў рамках праекта “ЛіТэАрт”. Літаратурны музей ладзіць чарговую вечарыну праекта “ЛіТэАрт”, у якім спалучаюцца літаратура і тэатр, калі Слова ператвараецца ў Дзеянне. Дзень  вызначаны не выпадкова, бо 27 сакавіка адзначаецца Сусветны дзень тэатра (World Theatre Day). Міжнародны дзень тэатра – гэта не проста прафесійнае свята, гэта свята неабыякавых гледачоў.

Пісьменнікі Тодар Кляшторны і Ізі Харык – юбіляры гэтага года, абодва нарадзіліся ў сакавіку, Ізі Харык (Ісак Давыдавіч Харык) нарадзіўся 17 сакавіка 1898 года (паводле іншых крыніцаў – 6 сакавіка 1896 года) у мястэчку Зембін, Барысаўскага раёна, Мінскай вобласці, Тодар Кляшторны нарадзіўся 11 сакавіка 1903 года ў Парэччы, Лепельскага раёна, Віцебскай вобласці, абодва працавалі на ніве роднай літаратуры, абодва былі расстраляныя ў 1937 годзе… Шмат чаго не паспелі сказаць паэты. Таму праект “ЛіТэАрт” перагортвае старонкі твораў таленавітых пісьменнікаў.

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры разам з прыхільнікамі творчасці паэтаў вырашылі аб’яднаць прыгажосць беларускага пісьменства і чытацкі талент. У вясновы вечар Вы зможаце адчуць смак роднага слова ў вершах юбіляраў  Тодара Кляшторнага і Ізі Харыка. Пра постаці творцаў і іх літаратурныя шляхі распавядзе паэт і літаратуразнаўца Віктар Жыбуль.

Будзе шамат вершаў і музычных эксперыментаў!

Уваход на мерапрыемства вольны.

Месца правядзення: Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. М. Багдановіча, 13).

Кантактны тэлефон: 334-56-21.

Куратар мерапрыемства:  навуковы супрацоўнік Алена Канапацкая.

лес зрабіў мяне паэтам

Close Menu