Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Калі адкрываем кнігу, мы знаёмімся не толькі з тэкстам, але і з мастацкім афармленнем выдання. Ілюстраваная кніга – сапраўдны твор мастацтва кніжнай графікі. Не заўжды пераасэнсаванне літаратурнага вобраза мастаком супадае з уяўленнем чытача, але часам можа стаць для апошняга вызначальным на ўсё жыццё ў стаўленні да кнігі ў прыватнасці і да чытання ўвогуле.

На выставе “Пісьменнік. Мастак. Чытач. Дыялог праз кнігу” прадстаўлены ілюстрацыі і кнігі з ілюстрацыямі з фондаў Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры. Экспазіцыя схематычна падзелена на тры блокі ілюстрацый: да празаічных твораў, да паэтычных зборнікаў і да дзіцячай кнігі, якія адрозніваюцца як канцэпцыяй, так і стылістыкай мастацкага ўвасаблення. Дыялог паміж мастаком і пісьменнікам, ілюстратарам і чытачом, мэтрамі кніжнай графікі мінулага стагоддзя і іх сучаснымі творчымі нашчадкамі можна прасачыць праз работы Анатоля Тычыны, Арлена Кашкурэвіча, Мікалая Гуціева, Нінэль Шчаснай, Святланы Міхалап і іншых. Прадстаўлены ілюстраваныя выданні твораў Янкі Купалы, Якуба Коласа, Кузьмы Чорнага, Івана Шамякіна, Янкі Брыля, Максіма Танка, Івана Мележа, Анатоля Вярцінскага, Надзеі Ясмінскай і іншых.

Close Menu