Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Віктар Сямашка і Дзяніс Кудраўцаў: прэзентацыя альбома “Ang-Cho!”

2016-04-08 - 07:00 PM

Літаратурны музей Петруся Броўкі

(017) 226-09-81, (017) 327-27-50

“Ang-Cho!” – гэта гук крыка лебедзя-клікуна, які «Сямашка ды кумпанія» абралі для назвы новага альбома. Птушынае, лёгкае, але адначасова дзікае і дзёрзкае чуецца ў гэтай прыроднай фанеме. Віктар Сямашка змяшаў свае вершы з натуральнымі жывёльнымі гукамі і што атрымалася ў выніку можна будзе пачуць на канцэрце ў Музеі Петруся Броўкі 8 красавіка а 19.00.

У інтэрвью Віктар так кажа пра новы альбом: “Мы нічога не рыхтавалі загадзя, акром тэкстаў. Я выбраў са сваіх вершаў з большага тыя, што нагадваюць панкаўскія крычалкі. Ужыў і жывёльныя выгукі… “Анг-хо!” – гэта тыповы крык лебедзя-клікуна. А Дзянісу давялося граць на гітары з loop-эфектам і адначасова голымі рукамі, без палачак на змешанай электронна-акустычнай барабаннай устаноўцы. Менавіта дзякуючы майму калегу, гэты альбом набыў нязвыклы ў маім выпадку агрэсіўна-рокавы, нават хард-коравы характар”.

Віктар Сямашка – духавік, былы ўдзельнік гуртоў “Князь Мышкін”, “Нагуаль”, Mouches a l’orange ды іншых, сябра Саюзу беларускіх пісьменнікаў, радыёвядоўца.

Дзяніс Кудраўцаў жыве пад Мінскам у вёсцы Сінія горы, займаецца хатнім гуказапісам, дызайнам і відэаздымкамі, грае ў гуртах Yellow Power і Masque Noir.

Уваход у музей: 15.000

Close Menu