Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

“Ты ў сэрцы маім, МАМА”. Мерапрыемства да Дня маці

2015-10-14 - 03:00 PM

Бібліятэка імя Ф. Багушэвіча

(017) 334-56-21

“Голас незнаёмага можа здзівіць,

Голас друга – на хвіліну спыніць,

Голас любай – сагрэць сонцам лета,

Голас маці – вярнуць з таго свету…”

Максім Танк

14 кастрычніка 2015 г. а 15-й гадзіне ў бібліятэцы імя Ф. Багушэвіча адбудзецца мерапрыемства, прысвечанае Дню маці.

Мама… Мілая матуля… Калі прамаўляеш слова «мама», на душы становіцца цёпла. Мама – гэта самы важны чалавек. Яна такая прыгожая, пяшчотная, далікатная, але пры гэтым яна – моцная, адважная … Гэта чалавек, якога ніхто не заменіць. Яна – асаблівая! Яна – самая лепшая! Таму менавіта ў гэты святочны дзень мы выкажам сваю шчырую любоў матулям.

У мерапрыемстве возьме ўдзел беларускі пісьменнік, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі імя Янкі Маўра і Васіля Віткі Уладзімір Сцяпанавіч Ліпскі. Яго пяру належыць самая кранальная споведзь усіх “дарослых дзяцей” перад бацькамі “Мама. Малітва сына”. Ужо шмат людзей гэтая кніга натхніла напісаць, патэлефанаваць, сказаць аб сваёй любові маці. А гэта і ёсць найлепшае прызнанне для пісьменніка.

Нарысы, апавяданні, казкі, аповесці, малітвы, дзённікі – багатая і разнастайная спадчына, створаная Уладзімірам Сцяпанавічам, дапамагае ўмацоўваць сямейныя адносіны, берагчы непаўторныя ўспаміны юнацтва, абараняць душэўны спакой дзяцей. А ствараць такія пранікнёныя творы, напэўна, дапамагае па-дзіцячы даверлівая душа, гарачае сэрца, клопат пра будучыню.

Арганізатары мерапрыемства – Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры, бібліятэка № 14 імя Ф.Багушэвіча.

Close Menu