Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

8 красавіка 2022 года ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча адбылася прэзентацыя мастацка-дакументальнай выставы “Партрэт Мастака ў інтэр’еры музея”, прымеркаванай да прыгожага юбілею Генадзя Рыгоравіча Чыстага.

У прэзентацыі прымалі ўдзел прадстаўнікі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Беларускага саюза мастакоў, супрацоўнікі Літаратурнага музея Максіма Багдановіча, Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры, Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа, Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы, Нацыянальнага гістарычнага музея. Музычным падарункам для Генадзя Чыстага і гасцей прэзентацыі сталі песні на словы Рыгора Барадуліна ў выкананні мастацкага кіраўніка Народнага студэнцкага тэатра “Жывое слова” Алесі Сівохінай. У адрас юбіляра прагучала шмат цёплых слоў ад імя яго сённяшніх і былых калег, сяброў і знаёмых.

Запрашаем наведаць выставу “Партрэт Мастака ў інтэр’еры музея”, якая прэзентуе шматгранную мастацкую дзейнасць Генадзя Рыгоравіча Чыстага, непарыўна звязаную з беларускімі музеямі. Выстава – гэта рэтраспектыва супрацы вядомага беларускага мастака-афарміцеля і музейных спецыялістаў, своеасаблівая творчая справаздача і фундамент для будучых экспазіцыйных праектаў.

Выстава працуе да 3 мая 2022 года ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча.

г. Мінск, вул. М.Багдановіча, 7а.

Тэл. +375 (17) 355 22 95, +375 (17) 363 07 61.

Close Menu