Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

ноч музеў канчатковае

Час правядзення: 18.00 – 23.30

Месца правядзення: Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

(вул. М.Багдановіча, 13)

Кошт уваходнага білета – 3 руб

Акцыю “Ноч музеяў” чакаюць як музейшчыкі, так і наведвальнікі. Яна авеяна таямніцаю, незвычайнымі сустрэчамі, яскравымі ўражаннямі, нечаканымі адкрыццямі. Спадзяемся, што з усім гэтым Вы сустрэнецеся, наведаўшы мерапрыемства “Ноч. Ліхтар. Траецкае. Музей”, якое распачнецца чароўнымі гукамі флейты а 18 гадзіне 20 мая 2017 года ў “Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры”.

Святло начнога ліхтара адкрые Вам “Залатую раніцу беларускага Адраджэння”, прыгажосць літаратурных краявідаў Беларусі, таямніцу экслібрысаў вядомых дзеячаў краіны, а таксама малавядомыя таленты Міхаіла Лермантава. У залах музея можна будзе пачуць чароўны голас Таццяны Грыневіч, адчуць сябе удзельнікам балю ХІХ стагоддзя разам з “La Camargo” і вярнуцца ў ХХІ стагоддзе разам з гуртом “Скрыжалі”. Акрамя таго ў Вас будзе магчымасць пагуляць у беларускія настольныя гульні і пабываць на прэзентацыі новага віду гульні ў шахматы “ЛітШах”, а таксама згуляць партыю па-крапівінску. На працягу ўсёй Ночы Вы зможаце адчуць сябе сапраўдным шукальнікам скарбаў Францішка Скарыны ў квэсце “500”.

Праграма:

  • Выступленне флейтыста Паўла Кудрына на выставе “У глыбінях зямлі нашых душ карані” мастака Ф.Кісялёва (зала №1). 18:00 – 18:20.
  • Адкрыццё міні-выставы “Залатая раніца беларускага Адраджэння” з мастацкім выступам (канферэнц-зала). 18:20 – 18:40.
  • Спектакль па М.Чароту “Мікітаў лапаць” у выкананні тэатра “Даже” СШ №191(фае, рэалізацыя праекта “ЛіТэАрт”). 18:40 — 19:20.
  • Прэзентацыя новага віда гульні ў шахматы “ЛітШах” і сеанс гульні ў шахматы па-крапівінску на выставе “Кандрат Крапіва. Ад маленстава да сталасці” (зала № 9). 19:20 –19:40 (гульня ў шахматы да 20:30).
  • Настольныя гульні для дарослых і дзяцей (зала № 8) з 19:40 — 20:00 (да 22:00).
  • Літаратурна-музычная гасцёўня. Выступленне Таццяны Грыневіч (балюстрада). 20:00 – 20:40.
  • Адкрыццё выставы экслібрысаў “Не трапіў у гербоўнік гэты знак…”. Майстар-класы па маляванні экслібрысаў.(6—5 залы) 20:40 -21:10.
  • Выстаўка малюнкаў М.Лермантава “Белеет парус одинокий”. Выступленне і майстар-клас ад студыі гістарычнага танца “La Camargo” (4зала) 21:10-21:45.
  • Адкрыццё выставы “Ад матчынага парога” (творы віцебскіх мастакоў з дома Рыгора Барадуліна). Барадулінскі спеўны сход з Сержуком Доўгушавым і гуртом Harmonic Style Project 21:45 – 22:20.
  • Выступленне гурта “Skrizhali” (фае) 22:30-23:30.