Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Літаратурна-музычная імпрэза

20 кастрычніка а 19-й гадзіне ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча распачынаецца серыя мерапрыемстваў праекта “Вежа міру”.

Згодна казцы Максіма Багдановіча, толькі творцы з чыстым сэрцам і рукамі маглі пабудаваць такую вежу, бо сапраўдная творчасць гэта заўсёды пра любоў і святло. Але, каб адшукаць сваіх паэтаў, мастакоў, кампазітараў, мы павінны таксама прыкладаць намаганні і адкрывацца для новых ведаў.

Будуць гучаць вершы паэтаў, якія часам застаюцца па-за нашай увагай, Мікалая Арочкі, Анатоля Клышкі, Юркі Гаўрука, Юлія Таўбіна, Канстанцыі Буйло, Алеся Гаруна з невялікімі біяграфічнымі замалёўкі пра творцаў. А ўпрыгожаннем нашага вечара стане выступленне ансамбля салістаў “Класік-Авангард” пад кіраўніцтвам Людмілы Каліноўскай з праграмай “Золата восені”. Спадзяемся, ва ўсёй гэтай па-восеньску калейдаскапічнай палітры вы знойдзеце тыя фарбы, словы мелодыі, якія будуць сугучныя вашаму настрою.

Гэтым разам у выкананні салістаў ансамбля, лаўрэатаў міжнародных конкурсаў Юрыя Каліноўскага (скрыпка), Юліі Ражкоўскай (віяланчэль), Вікторыі Янушкевіч (флейта), Веранікі Кунічкінай (фартэпіяна), Кірыла Целяпнёва (кларнет), Алесі Носавай (скрыпка), Элы Івановай (скрыпка), Максіма Забары (фагот) будуць прадстаўлены творы Яўгена Глебава, Луі Балерона, Пятра Чайкоўскага, Астара П’яцолы, Франсіса Пуленка, Джэрома Керна, Зігфрыда Карг-Элерта, Аляксандра Цфасмана, Важы Азарашвілі, Франсуа Дэв’ена.

Дырыжор – Людміла Каліноўская.

Уваходны квіток – 10 рублёў. Квіткі можна набыць анлайн па спасылцы https://24afisha.by/ru/minsk/events/performances/335324 або ў касе музея.

Падрабязную інфармацыю можна атрымаць па тэлефонах: +375 29 850 73 27, +375 17 363 07 61.

Адрас: г. Мінск, вул. М.Багдановіча, 7а.

Close Menu