Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Жнівеньскі педсавет у незвычайным фармаце

У апошні дзень лета ва ўстанове “Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры” прайшоў жнівенькі педагагічны савет калектыва СШ №62 г.Мінска, у якім узялі актыўны ўдзел і музейныя супрацоўнікі.

Такі фармат сустрэчы практыкаваўся ўпершыню і нечым нагадваў форум, падчас якога прадстаўнікі ўстановы адукацыі і музея абмеркавалі магчымасці і перспектывы далейшага супрацоўніцтва ў галіне папулярызацыі беларускай літаратурнай спадчыны, а таксама патрыятычнага выхавання.

Для педагогаў была арганізавана аглядавая экскурсія па экспазіцыі, пасля чаго ім прадставілі паслугі музея і яго філіялаў. Настаўнікі змаглі задаць свае пытанні і выказаць прапановы, абмяняцца з музейшчыкамі думкамі наконт запытаў і інтарэсаў сучаснай вучнёўскай моладзі.

Працягнуўся педагагічны савет у Літаратурным музеі Максіма Багдановіча ўжо ў класічным выглядзе – выступленнямі з дакладамі.

Плануецца, што наступным крокам у развіцці адносін музея і школы стане падпісанне дамовы, што такія сустрэчы стануць рэгулярнымі і плён ад супрацы не прымусіць доўга чакаць.

Close Menu